Прэзідэнт Эстоніі абвінаваціў Расею ў асіміляцыі фіна-вуграў

“Хартыя 97”, 8 студзеня 2015 г.

Прэзідэнт Эстоніі абвінаваціў Расею ў асіміляцыі фіна-вуграў

Тоомас Хендрык Ільвес абвінаваціў Расею ў асіміляцыі фіна-вугорскіх народнасцяў.

Пра гэта прэзідэнт Эстоніі, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіў у сераду, 7 студзеня, выступаючы ў сяле Обінітса з нагоды аб’явы гэтага населенага пункта культурнай сталіцай фіна-вугорскіх народнасцяў свету 2015 года.

Тоомас Хендрык Ільвес нагадаў, што эстонская, фінская і вугорская мовы з’яўляюцца афіцыйнымі мовамі ў Еўрапейскім звязе. Акрамя таго, з ягоных слоў, у Швецыі, Нарвегіі і Фінляндыі саамы атрымалі свае парламенты, у Латвіі аднаўляецца мова і культура ліваў.

«У той жа час мы бачым, як будаўніцтва порта Усць-Луга на Паўночным-захадзе Расеі на беразе Фінскага заліва знішчае вёскі вадзі, спадзяемся, што не ўвесь народ, бачым, як у апошнія гады Расея спыніла або абмежавала магчымасці адукацыі на нацыянальных мовах для фіна-вугорскіх народаў, што паскарае іх асіміляцыю, знікненне іх культуры», – заявіў Ільвес.



Categories: Асьвета, Зьнешнія адносіны, Нацыя

Пакінуць каментар