10.07.2015
Беларускі нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі нарэшце ўшанаваны на роднай зямлі.
У Мастаўлянах, што ў Гарадоцкай гміне Беласточчыны, усталяваны помнік у гонар кіраўніка студзеньскага паўстання ў Беларусі і Літве, перадае «Радыё Рацыя».
Як адзначае дырэктар гміны цэнтра культуры ў Гарадку Юрка Астапчук, такім чынам аддаецца гонар Кастусю Каліноўскаму:
– Гэта падтрымка памяці, якая ёсць у народзе. Вядома, будуць ім захапляцца людзі; і тыя, якія не ведаюць, хто такі Кастусь Каліноўскі, напэўна спытаюць, напэўна прачытаюць пра ягонае жыццё і даведаюцца. І такім чынам Кастусь Каліноўскі будзе жыць.
Аўтарам праекта помніка з’яўляецца Януш Талуць з Беластока. Студзеньскае паўстанне праходзіла ў 1863-64 годзе. Кастусь Каліноўскі быў пакараны царскімі ўладамі пасля паразы паўстання ў 1864 годзе.

Categories: Асобы
Пакінуць каментар