6.09.2015, 13:00
Гульня паміж нацыянальнымі камандамі Беларусі і Украіны ў Львове 5 верасня запомніцца небывалай атмасферай салідарнасці на трыбунах.
У пачатку матчу беларусы і ўкраінцы вывесілі вітальныя банеры: беларусы – з украінскім «Трызубам», украінцы – з «Пагоняй». На трыбунах былі беларускія банеры «Тримайтесь, брати». Агулам атмасфера на матчы была вельмі цёплая: заўзятары пераклікаліся патрыятычнымі лозунгамі і спявалі вядомую песню пра расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
Нягледзячы на тое, што каманда Беларусі пацярпела паразу ад каманды Украіны ў гасцявым адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2016 – 1:3, матч запомніцца менавіта салідарнасцю заўзятараў.
Categories: Зьнешнія адносіны
Пакінуць каментар