Верш Пётры Мурзёнка

logo for chasopis

АТРУЧАНЫ РОЗУМ

Атручаны розум
Чужынскім напоем;
Шаман зварыў дозу –
Хапіла б дзе двое.

Мігцяць прад вачамі
Зомбійскія чары
Ў дзень сьветлы начамі
Узносяцца хмары.

Бы выкралі колер
Блакітна-нябёскі
Над лесам, над полем,
Над роднаю вёскай.

Засьцелены думкі
Зманлівым туманам;
Мацнеюць стасункі
Ды гіне пашана.

Аттава, 4 лютага 2016 года



Categories: Бібліятэка часопіса "КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ". Magazine's Library., Літаратура

Пакінуць каментар