У Кіеве адзначылі гадавіну хрышчэння Кіеўскай Русі

“Наша Ніва”

У мерапрыемствах у Кіеве ўзялі ўдзел 250 тысяч вернікаў.

27 ліпеня ў мерапрыемствах у Кіеве, прысвечаных 1030-й гадавіне хрышчэння Кіеўскай Русі, бралі ўдзел 250 тысяч вернікаў, паведамілі ва Украінскай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату.

Шэсце прайшло цэнтральнымі вуліцамі Кіева да Кіева-Пячэрскай лаўры.

За парадкам сачылі 5 тысяч праваахоўнікаў. Трох чалавек затрымалі паводле падазрэнняў у падрыхтоўцы правакацый.



Categories: Рэлігія

Пакінуць каментар