Выйшлі ВОСЬМЫ і ДЗЕВЯТЫ нумары “Літаратурнай Беларусі”

Дарагія сябры,

перад вамі – першы восеньскі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь». Як і зазвычай, выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і новую беларускую прозу. Рэдакцыя будзе рада бачыць і вас і сярод аўтараў “Літаратурнай Беларусі”!

Рубрыкі выпуску 8-га нумара:

ЮБІЛЕІ: эсэ Генрыха ДАЛІДОВІЧА і роздум Алы ПЕТРУШКЕВІЧ да 120-годдзя з дня нараджэння Наталлі АРСЕННЕВАЙ

ЗГАДКІ Міколы Лешчуна да 110-годдзя Сяргея Грахоўскага

ПРОЗА: «Кава апоўначы» ад Вінцэся МУДРОВА

ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Магдалены ЛАЕЎСКАЙ «Дабраславёная нерухомасць рэчаў»

ЧЫТАЛЬНЯ: эсэістычныя нататкі Іны СНАРСКАЙ «За плынню часу»

ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Рычарда БЯЛЯЧЫЦА «Космас Радзімы»

ПРОЗА: два аповеды з мінулага Івана ТРЫСЦЕНЯ

КРАЙ: «Сядзіба ў Міжрэччы» Вітольда ЕРМАЛЁНКА і вершаваны гумар Івана МЕЛЬНІЧУКА

ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Протафемінізм Шарлоты БРОНТЭ»

СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

Прыемнага чытання!

Знайсці свежыя і архіўныя выпускі нашага выдання можна на сайце Інтэрнэт-бібліятэкі KAMUNIKAT: https://kamunikat.org/litaraturnaja_bielarus.html

Сачыць за абнаўленнямі можна і на нашай старонцы ў Facebook: https://www.facebook.com/litaraturnaja.belarus

А таксама запрашаем падпiсвацца на наш Telegram: https://t.me/litaraturnajabelarus

У няпростыя часы – будзьма трымацца разам!

Каманда
“Літаратурнай Беларусі”





Categories: Культура, Літаратура

Пакінуць каментар