Алесь Сімакоў (выканаўчы сакратар Беларуска-індзейскага таварыства) – Беларусь – індзейцы: погляд на беларуска-індзейскія сувязі з пазіцый 2004 года (вэб-часопіс “Kультура. Нацыя”, № 32, лістапад 2023, 108-155, www.sakavik.net)
Анатацыя. У раней неапублікаваным тэксце, робіцца агляд беларуска-індзейскіх сувязей з акцэнтам на новых адкрыццях і высновах пасля падобных спроб падсумавання і генералізацыі ў 1986 і 1989 гг. Згадваюцца найбольш важныя кірункі сувязей, народы (апачы, вогнезямельцы, семінолы і інш.), асобы – сярод самых яскравых і выяўленых толькі ў пачатку 21 ст.: важныя знаходкі па беларусах у Рускай Амерыцы (М. Цімафееў, С. Кумачоў, Д. Каванскі; у заўвагах 2023 г. – і пра іераманаха Гаўрыіла (Мілашэвіча)), індзейцах, што наведвалі Беларусь або выказвалі цікавасць да яе (Б. Найтхорс Кэмпбэл), рознага роду кантактах (І. Стравінскі і М. Толчыф, Л. Трусевіч, М. Сіняк, А. Галынскі, П. Набокаў і індзейцы розных рэгіёнаў), дзейнасці місіянераў – А. Экарт, Ф. Дзеражынскі, Р. Гаўронскі, А. Рэшаць. У якасці аўтарытэтаў і духоўных арыенціраў прыцягваюцца Ч. Мілаш, С. Яновіч, Я. Купала, В. Пазднякоў, Дж. Форбс, М. Русель, Т. Эманс. Сярод вядомых “беларуска-індзейскіх аўтараў” – С. Блікер, Я. Маўр, К. Шэрман. Ставіцца пытанне пра неабходнасць узаемнай салідарнасці. Да тэкста далучаны ілюстратыўны матэрыял і першапачатковы англійскі арыгінал артыкула.
PDF-file of the article in Belarusian is attached.
Categories: Зьнешнія адносіны, Культура, Нацыя Беларусы
Пакінуць каментар