Выйшаў фільм пра гераічнага беларуса Міраслава Лазоўскага

Выйшаў фільм пра гераічнага беларуса Міраслава Лазоўскага
МІРАСЛАЎ ЛАЗОЎСКІ

Усё сваё жыццё ён прысвяціў барацьбе за свабодную Беларусь.

Выйшаў фільм пра гераічнага беларуса Міраслава Лазоўскага, байца палка Каліноўскага, які загінуў пад Бахмутам.

Рэжысёркай фільма «Міраслаў Лазоўскі – лёс героя» выступіла Вольга Воранава. Пра беларускага героя расказалі яго былая жонка Ніна Шыдлоўская, сябры і пабрацімы.

У апісанні фільма расказваецца, што ўсё сваё жыццё Міраслаў Лазоўскі рабіў усё магчымае на карысць сваёй Радзімы, за што яго бязлітасна пераследавалі беларускія ўлады. У 2000 годзе Міраслаў быў першым асуджаны паводле артыкула 167.10 КоАП Беларусі.

У 2008-м затрыманы паводле падазрэння ў датычнасці да выбуху ў Дзень незалежнасці 4 ліпеня. У 2017-м затрыманы ў сувязі са «справай патрыётаў».

Пасля пратэстаў 2020 года беларус з’ехаў ва Украіну. На трэці дзень расейскага поўнамаштабнага ўварвання ён накіраваўся абараняць Украіну ў якасці добраахвотніка. 16 траўня 2023 года Лазоўскі загінуў у Бахмуце, прыкрываючы параненых.



Categories: Асобы, Мараль, Нацыя Беларусы

Пакінуць каментар