25 ліпень 2024, 19:30

Падзяліцца
Друкаваць
Экс-камандзір палку Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў стаў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Каліноўцы». Асноўная місія новага руху — супрацьстаяньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і вызваленьне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі.
У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, чаму больш не камандзір ПКК, ці ёсьць канфлікт у палку і чым будзе займацца новы грамадзкі рух.
Свой сыход з пасады камандзіра палку ён назваў узважаным рашэньнем і мерай, зьвязанай з рэформамі ўнутры ПКК. Ён выказаў падтрымку новаму камандзіру Паўлу «Дзядзьку» Шурмею і запэўніў, што і сам застаецца ў шыхтах палку.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
«Беларусаў пасьля 2020 году ёсьць нямала па розных кутках сьвету. І мы б хацелі, каб гэтыя беларусы адчувалі сваю датычнасьць і актыўнасьць, акумулявалі свае сілы ў адным кірунку. Мы хочам перамагчы ворага і вызваліць Беларусь. Дзеля гэтага патрэбны мэнэджмэнт, каб нашыя сілы ішлі ў адзін кірунак. Ідэя руху — каб аб’яднаць нашыя сілы ў адзін вэктар. Гэта тыя, хто нам дапамагае, хто данаціць. У народзе ўжо ёсьць выраз «каліноўцы». У нашага руху ёсьць тры аспэкты: грамадзкі, палітычны і ваенізаваны», — кажа Прохараў.
«Украінцы спрабавалі нас памірыць». Шараговыя ваяры палка Каліноўскага расказалі пра сутнасьць канфлікту ў структуры
Задачы руху:
- арганізацыя «праектаў тэхнічнага аснашчэньня ПКК сучаснымі відамі ўзбраеньняў»,
- «стварэньне ўмоваў і каардынацыя даваеннай падрыхтоўкі беларусаў, якія зьяўляюцца патэнцыйным мабілізацыйным рэсурсам палку»,
- арганізацыя рэабілітацыі вэтэранаў і дзейных байцоў у краінах Эўропы,
- каардынацыя працы прадстаўнікоў руху ў інстытуцыйных палітычных арганізацыях беларускіх дэмакратычных сілаў (Каардынацыйнай радзе, Аб’яднаным пераходным кабінэце, офісе Сьвятланы Ціханоўскай).
Categories: Зьнешнія адносіны, Нацыя прачынаецца
Пакінуць каментар