
Анатацыя. Разглядаецца, з мэтай абнародавання матэрыялаў перапіскі і як рэмінісцэнцыя, актыўнасць гомельскіх індзеяністаў, накіраванай у бок Мінска. Сярод найважнейшых крыніц для гэтага паведамлення – фрагменты з неадпраўленага ліста партыйнаму ідэолагу і амерыканісту І. Антановічу, звесткі з першых дакументаў па перспектывах арганізацыі беларускіх індзеяністаў (да ўстаноўчага з’езда Беларуска-індзейскага таварыства ў 1988 г.). Даюцца звесткі пра карэспандэнцыю, у тым ліку спіс арганізацый, ад якіх былі адказы; некаторыя з найбольш важных ключавых слоў у перапісцы; пералік тэм дакладаў на канферэнцыях у Мінску; перадача друкаваных выданняў у абодвух напрамках; прыклады асобных праектаў, інфармацыйных і творчых, такіх як узаемадзеянне пры падрыхтоўцы выдання перакладу Л. Баршчэўскага эпасу майя-кічэ “Попаль-Вух” (2024).
Categories: Uncategorized
Пакінуць каментар