Аляксандр Сімакоў: Ураджэнцы і жыхары Гродзеншчыны ў беларуска-індзейскіх сувязях (XVI – першая трэць XX ст.)

Анатацыя. У артыкуле, які з’яўляецца часткай індзеянісцкага даследавання абласцей Беларусі, падабраныя некаторыя найбольш яскравыя і значныя факты па Гродзеншчыне. Матэрыял згрупаваны ў наступных з прынятых у нашым даследаванні беларуска-індзейскіх сувязей раздзелаў: Бібліяграфія; Дзейнасць; Інфармацыя; Кантакты; Параўнанне; Уплыў. Сярод пададзеных з найбольшай колькасцю дэталяў – згадкі індзейцаў у творчасці М. Радзевіч, прыклады звароту да індзейскай тэмы ў друку Гродзеншчыны міжваеннага перыяду, Т. Нарбутам, Я. Карловічам (з паездкі ў ЗША), індзейскія матывы ў інтэр’еры касцёла езуітаў у Гродне, гісторыя ўяўнага падарожжа К. Кавальчука праз Амазонію, адносіны з індзейцамі гангстара М. Ланскага, продкаў сенатара Б. Галдуотэра, кампаратывістыка “Заходняя Беларусь – Дзікі Захад”. Выкарыстоўваецца эпісталярны матэрыял, які мае адносіны да ўзнятых у артыкуле праблем.



Categories: Uncategorized

Пакінуць каментар