
З 31 жніўня па 2 верасьня гэтага году беларусы Паўночнай Амeрыкі сабраліся ў сонечным Таронта, штат Антарыё, Канада, на традыцыйны Сустрэчу, якая праводзіцца дыяспарай раз на два гады з пачатку 1950-х. Сёлетні год быў знакавым, бо гэтай важнай культурнай традыцыі споўнілася 35 гадоў. Як і раней, арганізатарамі выступілі Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА). Каб традыцыя захавалася і працягвалася, гэтыя найстарэйшыя арганізацыі беларускай дыяспары ў Паўночнай Амeрыцы цесна супрацоўнічалі ў падрыхтоўцы 35-й Сустрэчы з больш маладымі дыяспарнымі арганізацыямі, такімі як Згуртаваньне Беларусаў Амэрыкі (ЗБА).
Categories: Uncategorized
Пакінуць каментар