Спыталі папулярныя мадэлі ШІ пра беларускую нацыянальную ідэю. Вось што адказалі амерыканскія, а што кітайская

Большасць чат-ботаў прасякнута адраджэнскім дыскурсам, але адзін з іх падчас размовы «зламаўся».

https://googleads.g.doubleclick.net/pagead/ads?client=ca-pub-6091936827739720&output=html&h=280&slotname=9933271315&adk=3787955378&adf=938824767&pi=t.ma~as.9933271315&w=732&abgtt=6&fwrn=4&fwrnh=100&lmt=1740229610&rafmt=1&format=732×280&url=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F362046&fwr=0&fwrattr=true&rpe=1&resp_fmts=3&wgl=1&uach=WyJXaW5kb3dzIiwiMTUuMC4wIiwieDg2IiwiIiwiMTMzLjAuNjk0My4xMjciLG51bGwsMCxudWxsLCI2NCIsW1siTm90KEE6QnJhbmQiLCI5OS4wLjAuMCJdLFsiR29vZ2xlIENocm9tZSIsIjEzMy4wLjY5NDMuMTI3Il0sWyJDaHJvbWl1bSIsIjEzMy4wLjY5NDMuMTI3Il1dLDBd&dt=1740229610781&bpp=19&bdt=121&idt=19&shv=r20250218&mjsv=m202502180101&ptt=9&saldr=aa&abxe=1&cookie=ID%3D31ab46201cd33e9a%3AT%3D1739456599%3ART%3D1740229600%3AS%3DALNI_MYG_yhp8_Nmw60HfX75-UFcmRGPDw&gpic=UID%3D00000ff1e3ce80df%3AT%3D1739456599%3ART%3D1740229600%3AS%3DALNI_MZw06ufjncRE7xDxh7wAdHh1cECLA&eo_id_str=ID%3D9aa5470dc0fd329d%3AT%3D1739456599%3ART%3D1740229600%3AS%3DAA-AfjbRBYJ3nqEnokAI_pYxhnLx&prev_fmts=0x0&nras=1&correlator=192151431625&frm=20&pv=1&u_tz=-300&u_his=3&u_h=900&u_w=1600&u_ah=852&u_aw=1600&u_cd=24&u_sd=1.1&dmc=8&adx=216&ady=1122&biw=1439&bih=665&scr_x=0&scr_y=0&eid=31090562%2C42532524%2C95330276%2C31090358%2C95347433%2C95348347%2C95350016%2C95340253%2C95340255&oid=2&pvsid=3618055902056177&tmod=608957117&uas=0&nvt=1&ref=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F&fc=1920&brdim=0%2C0%2C0%2C0%2C1600%2C0%2C1600%2C852%2C1455%2C665&vis=1&rsz=%7C%7CpEebr%7C&abl=CS&pfx=0&fu=128&bc=31&bz=1.1&td=1&tdf=2&psd=W251bGwsbnVsbCxudWxsLDNd&nt=1&ifi=2&uci=a!2&btvi=1&fsb=1&dtd=21

Мы звярнуліся да шасці папулярных мадэляў штучнага інтэлекту, каб паглядзець, што яны думаюць пра беларускую ідэнтычнасць, незалежнасць і геапалітычныя выклікі. 

  • GPT-4o — флагманскі прадукт амерыканскай OpenAI, які стаў папулярным напрыканцы 2023 года.
  • GPTo1 — таксама мадэль OpenAI, але з палепшанымі аналітычнымі здольнасцямі. Калі б яна была чалавекам, то, напэўна, насіла б акуляры і мела энцыклапедыю пад падушкай.
  • DeepSeek — кітайскі чат-бот, які нібыта не саступае аналітычнымі здольнасцямі свайму заходняму калезе — GPTo1.
  • Claude — дзецішча Anthropic (амерыканскай кампаніі, заснаванай былымі супрацоўнікамі OpenAI), якое славіцца «інтуітыўным разуменнем». Калі б гэта мадэль была чалавекам, то, напэўна, разумела б вас з паўслова (ці хаця б рабіла выгляд).
  • Gemini — эксперыментальны прадукт Google DeepMind. Пазіцыянуецца як «самая здольная мадэль, якую мы калі-небудзь стваралі». Але ці здольная яна разумець Беларусь? Зараз паглядзім.
  • Copilot — распрацоўка Microsoft, якая працуе не толькі асобна, але і як памочнік у Office. Магчыма, ён дапамог бы напісаць вам рэферат пра беларускую нацыянальную ідэю, толькі пытанне — якой якасці.

Што канкрэтна мы пыталіся ў ШІ? Былі два пытанні:

  • Што такое беларуская нацыянальная ідэя? Растлумач у 100 словах.
  • Якія тры асноўныя пагрозы для беларускага суверэнітэту? Растлумач у 70 словах.

Напрыканцы мы асобна спыталі ў ШІ, як бы ён пераказаў беларускую нацыянальную ідэю дзецям.

Усе пытанні задаваліся на беларускай мове.

https://googleads.g.doubleclick.net/pagead/ads?client=ca-pub-6091936827739720&output=html&h=183&slotname=8807343162&adk=3829619265&adf=3251091400&pi=t.ma~as.8807343162&w=732&abgtt=6&fwrn=4&lmt=1740229610&rafmt=11&format=732×183&url=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F362046&wgl=1&uach=WyJXaW5kb3dzIiwiMTUuMC4wIiwieDg2IiwiIiwiMTMzLjAuNjk0My4xMjciLG51bGwsMCxudWxsLCI2NCIsW1siTm90KEE6QnJhbmQiLCI5OS4wLjAuMCJdLFsiR29vZ2xlIENocm9tZSIsIjEzMy4wLjY5NDMuMTI3Il0sWyJDaHJvbWl1bSIsIjEzMy4wLjY5NDMuMTI3Il1dLDBd&dt=1740229610817&bpp=3&bdt=157&idt=3&shv=r20250218&mjsv=m202502180101&ptt=9&saldr=aa&abxe=1&cookie=ID%3D31ab46201cd33e9a%3AT%3D1739456599%3ART%3D1740229600%3AS%3DALNI_MYG_yhp8_Nmw60HfX75-UFcmRGPDw&gpic=UID%3D00000ff1e3ce80df%3AT%3D1739456599%3ART%3D1740229600%3AS%3DALNI_MZw06ufjncRE7xDxh7wAdHh1cECLA&eo_id_str=ID%3D9aa5470dc0fd329d%3AT%3D1739456599%3ART%3D1740229600%3AS%3DAA-AfjbRBYJ3nqEnokAI_pYxhnLx&prev_fmts=0x0%2C732x280&nras=1&correlator=192151431625&frm=20&pv=1&rplot=4&u_tz=-300&u_his=3&u_h=900&u_w=1600&u_ah=852&u_aw=1600&u_cd=24&u_sd=1.1&dmc=8&adx=216&ady=2400&biw=1439&bih=665&scr_x=0&scr_y=0&eid=31090562%2C42532524%2C95330276%2C31090358%2C95347433%2C95348347%2C95350016%2C95340253%2C95340255&oid=2&pvsid=3618055902056177&tmod=608957117&uas=0&nvt=1&ref=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F&fc=1920&brdim=0%2C0%2C0%2C0%2C1600%2C0%2C1600%2C852%2C1455%2C665&vis=1&rsz=%7C%7CpEebr%7C&abl=CS&pfx=0&fu=128&bc=31&bz=1.1&td=1&tdf=2&psd=W251bGwsbnVsbCxudWxsLDNd&nt=1&ifi=3&uci=a!3&btvi=2&fsb=1&dtd=6

Такім чынам, пытанне №1:

«Што такое беларуская нацыянальная ідэя? Растлумач у 100 словах»

Адказы на пытанне пра нацыянальную ідэю. Скрыншоты ботаў

Выглядае на тое, што большасць мадэляў ШІ прасякнута «адраджэнскім дыскурсам». Усе заходнія мадэлі — ад GPT-4o да Copilot — адразу ж згадалі пра беларускую мову і культуру як аснову ідэнтычнасці. 

Хтосьці згадаў пра ВКЛ і БНР, іншыя казалі пра скрыжаванне цывілізацый, але ў адным яны былі аднадушныя: Беларусь — гэта самабытная нацыя з глыбокімі каранямі і імкненнем да незалежнасці.

Аднак, як і належыць інтэлектуальным спрэчкам (нават калі яны згенераваныя штучна), розніца ў акцэнтах была заўважная:

  • GPT-4o — патрыёт з выразным антытаталітарным ухілам. Тут і ВКЛ, і БНР, і дэмакратыя, і лозунг «Беларусь — наш дом».
  • Claude — гістарычны гуманіст. Кажа пра шматэтнічную талерантнасць і паважае ўсіх.
  • GPTo1 — бачыць Беларусь як еўрапейскую дзяржаву, якая знаходзіцца на скрыжаванні цывілізацый. Гісторыя спалучаецца з будучыняй.
  • Gemini — крэатыўны інтэлектуал, які кажа, што нацыянальная ідэя рэалізуецца праз навуку і творчасць.
  • Copilot — прагматык, якому важныя абарона незалежнасці і згуртаванне нацыі.

Што яшчэ тут цікавае? Самым дысцыплінаваным у плане аб’ёму аказаўся GPTo1: калі прасілі 100 слоў, то ён выдаў роўна 100 слоў — ні болей, ні меней. Рэспект.

https://googleads.g.doubleclick.net/pagead/ads?gdpr=0&client=ca-pub-6091936827739720&output=html&h=280&slotname=2511944859&adk=3124418622&adf=937312656&pi=t.ma~as.2511944859&w=732&abgtt=6&fwrn=4&fwrnh=100&lmt=1740229614&rafmt=1&format=732×280&url=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F362046&fwr=0&fwrattr=true&rpe=1&resp_fmts=3&wgl=1&uach=WyJXaW5kb3dzIiwiMTUuMC4wIiwieDg2IiwiIiwiMTMzLjAuNjk0My4xMjciLG51bGwsMCxudWxsLCI2NCIsW1siTm90KEE6QnJhbmQiLCI5OS4wLjAuMCJdLFsiR29vZ2xlIENocm9tZSIsIjEzMy4wLjY5NDMuMTI3Il0sWyJDaHJvbWl1bSIsIjEzMy4wLjY5NDMuMTI3Il1dLDBd&dt=1740229610839&bpp=7&bdt=180&idt=7&shv=r20250218&mjsv=m202502180101&ptt=9&saldr=aa&abxe=1&cookie=ID%3D31ab46201cd33e9a%3AT%3D1739456599%3ART%3D1740229600%3AS%3DALNI_MYG_yhp8_Nmw60HfX75-UFcmRGPDw&gpic=UID%3D00000ff1e3ce80df%3AT%3D1739456599%3ART%3D1740229600%3AS%3DALNI_MZw06ufjncRE7xDxh7wAdHh1cECLA&eo_id_str=ID%3D9aa5470dc0fd329d%3AT%3D1739456599%3ART%3D1740229600%3AS%3DAA-AfjbRBYJ3nqEnokAI_pYxhnLx&prev_fmts=0x0%2C732x280%2C732x183&nras=1&correlator=192151431625&frm=20&pv=1&u_tz=-300&u_his=3&u_h=900&u_w=1600&u_ah=852&u_aw=1600&u_cd=24&u_sd=1.1&dmc=8&adx=216&ady=3878&biw=1439&bih=665&scr_x=0&scr_y=1244&eid=31090562%2C42532524%2C95330276%2C31090358%2C95347433%2C95348347%2C95350016%2C95340253%2C95340255&oid=2&pvsid=3618055902056177&tmod=608957117&uas=3&nvt=1&ref=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F&fc=1920&brdim=0%2C0%2C0%2C0%2C1600%2C0%2C1600%2C852%2C1455%2C665&vis=1&rsz=%7C%7CpEebr%7C&abl=CS&pfx=0&fu=128&bc=31&bz=1.1&td=1&tdf=2&psd=W251bGwsbnVsbCxudWxsLDNd&nt=1&ifi=4&uci=a!4&btvi=3&fsb=1&dtd=4083

GPT-4o таксама трымаўся фармальнага патрабавання — адказаў у 98 словах. А вось Gemini спачатку халтурыў і выдаў усяго 49 слоў. Давялося звярнуць на гэта ўвагу — мадэль выправілася і пашырыла адказ да 78 слоў.

Вы спытаеце — а што з кітайскім DeepSeek? 

Ну не знайшлі мы з ім супольнай мовы. Мы хвалілі DeepSeek за нармальнае валоданне беларускай мовай, а заўчасная пахвала, як вядома, не заўсёды ідзе на карысць, асабліва маладым і самаўпэўненым.

На гэты раз мадэль заблыталася ў выбары мовы і пачала гаварыць адначасова на пяці. На трэцім сказе адказ увогуле абарваўся.

Адказ DeepSeek на пытанне пра нацыянальную ідэю. Скрыншот бота

Далейшыя спробы дамагчыся цямнага адказу па-беларуску прыводзілі або да англамоўнага тэксту або новай порцыі моўнага вінегрэту.

Пераходзім да пытання №2. 

«Назаві тры асноўныя пагрозы для беларускага суверэнітэту ў 70 словах»

Калі б штучны інтэлект мог уздыхнуць, ён бы гэта зрабіў, адказваючы на наша другое пытанне. Бо з адказаў відаць, што пагрозы ў яго «бачанні» не проста гіпатэтычныя.

Адказы на пытанне пра пагрозы для беларускага суверэнітэту. Скрыншоты ботаў

Вось якія праблемы бачаць заходнія мадэлі ШІ:

Знешні ўплыў. Усе мадэлі гавораць пра залежнасць ад іншых дзяржаў, найперш ад Расіі. Але фармулёўкі розныя:

  • Claude наўпрост кажа пра «ўзрастаючы геапалітычны ціск з боку Расіі».
  • GPT-4o і GPTo1 выкарыстоўваюць больш дыпламатычныя выразы: «знешні палітычны і эканамічны ціск».
  • Gemini больш шырока глядзіць на пытанне, адзначаючы «знешняе ўмяшанне» як у форме палітычнага і эканамічнага кантролю, так і праз санкцыі.
  • Copilot агульна згадвае «знешнюю агрэсію і эканамічную залежнасць».

Слабасць нацыянальнай ідэнтычнасці. Большасць заходніх мадэляў уключылі моўна-культурнае выраджэнне ў топ-3 пагроз:

  • GPT-4o наўпрост звяртае ўвагу на «заняпад мовы і культуры».
  • GPTo1 ідзе далей і кажа пра «эрозію нацыянальнай культуры, мовы» ды «знішчэнне гістарычнай памяці». 
  • Claude фармулюе мякчэй: «паслабленне нацыянальнай ідэнтычнасці».
  • Gemini на гэты раз адказвае больш канкрэтна: «русіфікацыя і культурная экспансія з боку іншых культур».
  • Copilot… а вось ён нічога не сказаў пра мову, засяродзіўшыся на палітыцы і эканоміцы.

Сярод іншых патэнцыяльных пагроз заходнія мадэлі называлі аўтарытарызм і эканамічную залежнасць. 

З кітайскім DeepSeep на гэты раз было так. У адказ на запыт мадэль імгненна выдала адказ, і даволі сэнсоўны, але па-англійску.

«Можаш перакласці на беларускую?», — пытаемся мы.

І тут, падобна як за першым разам, з’яўляецца мікс беларускай, англійскай і французскай моў, дзе словы і марфемы сплятаюцца ў дзівосны лінгвістычны кактэйль.

Адказ DeepSeek на пытанне пра пагрозы для беларускага суверэнітэту. Скрыншот бота

Нацыянальная ідэя для малых: як патлумачыў ШІ? 

ChatGPT дазваляе перанесці размову ў Canvas, што робіць рэдагаванне тэксту больш зручным. Адзін з карысных інструментаў у гэтым функцыянале — аўтаматызаваная магчымасць змянення стылю адказу: ад акадэмічна-экспертнага да адаптаванага для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Менавіта гэтая функцыя была выкарыстана для першапачатковых адказаў GPTo4 на два згаданыя пытанні. І вось якія прыгожыя тлумачэнні атрымаліся на пытанне аб тым, што такое беларуская нацыянальная ідэя:

Беларуская нацыянальная ідэя — гэта тое, што робіць Беларусь асаблівай. Гэта любоў да роднай мовы, песень і казак. Гэта памяць пра продкаў і іх справы. Беларусы хочуць жыць вольна, самі выбіраць, што рабіць, і сябраваць з іншымі краінамі. Беларусь — наш агульны дом, дзе ўсе дапамагаюць адно аднаму, шануюць адзінства і свае звычаі. Мы гаворым на сваёй мове, спяваем свае песні і памятаем гісторыю, каб Беларусь была шчаслівай і прыгожай!

Ці не цудоўна? А вось як ШІ адаптаваў адказ на пытанне пра пагрозы:

«Тры галоўныя пагрозы для Беларусі:

  • Другія краіны хочуць, каб Беларусь залежала ад іх — калі Беларусь не будзе сама вырашаць свае справы, ёй могуць загадваць іншыя.
  • Беларуская мова і культура забываюцца — калі людзі перастаюць размаўляць па-беларуску і святкаваць свае святы, Беларусь можа страціць сваю адметнасць.
  • Людзі не могуць самі выбіраць, як жыць — калі няма свабоды, Беларусь можа перастаць быць самастойнай краінай».



Categories: Нацыя Беларусы

Пакінуць каментар