Валеры Грыцук: Канец Агента.  Або чаму  Лукашэнка зьнішчае Беларусь? Часопіс “Культура. Нацыя”, №35, красавік 2025, 21-26.

Анатацыя. Аўтар аналізуе антынацыянальную дзейнасьць нібы «президента РБ» Аляксандра Лукашэнкі ў розныя перыяды часу яго 30-гадовага кіраваньня краінай. Аўтар прыходзіць да высновы, што многія факты сьведчаць аб тым, што яго антынацыянальная дзейнасьць цалкам выглядае як дзейнасьць пасьпяховага агента расійскага «КГБ-ФСБ», якая прывяла да паступовага зьнішчэньня Беларускай нацыі і зьнішчэньня беларускай дзяржавы. Тое што гэта так, падцьвярджаецца нядаўнімі заявамі Крамля аб пачатку «федерализации» так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Беларусы мусяць бачыць небяспеку ператварэньня «Рэспублікі Беларусь» у “Западно-русский регион” (у гісторыі мы ўжо мелі падобную назву “Северо-Западного края” ў канцы ХІХ-пачатку ХХ ст.ст.).

Успомнім пачатак «замежнай» актыўнасьці дэпутата Александра Лукашэнко (так у аўтара, рэд.). Дык вось, Александр Лукашэнко – агент ФСБ Расеі ўжо ў 1993 годзе. Давайце глядзець на ФАКТЫ, па чарзе!   

1993 год. Дэпутат ВС Беларусі, А. Лукашэнка, амаль усе месяцы гойсаў па маскоўскіх кабінэтах і не выконваў працу беларускага дэпутата. Гэта можна прачытаць ва ўспамінах журналіста С.Навумчыка. Тады, дэпутат сувэрэннай дзяржавы А. Лукашэнка зрабіў «заяву» пад час побыту ў Маскве – (Навумчык): «У пэўны момант ён пераключыўся на геапалітычную тэму, выступіўшы ў жніўні 1993-га ў маскоўскай газеце «Правда» за аднаўленьне СССР у форме хаця б спачатку аб’яднаньня дзьвюх краінаў — Расеі і Беларусі, што выклікала водпаведзь Васіля Быкава і патрабаваньне Апазыцыі БНФ пазбавіць яго дэпутацкага мандату.»

Ён, Лукашэнка, найбольш , «прыклаў руку»    каб зьняць з пасады Шушкевіча   - па прагнозах «ФСБ» вельмі моцнага кандыдата на пасаду Прэзыдэнта РБ, калі б ён стартаваў з  пасады    Старшыні ВС.   

Далей, 1994 год, прэзідэнцкія выбары. А.Лукашэнка, сьвядома, у падпісныя лісты «кандыдата» даў хлусьлівыя дадзеныя аб сваім месцы жыхарства (потым нават пашпарт свой ЦВК не паказаў, а ЦВК на ўсю хлусьню заплюшчыла вочы. Далей, быў публічны факт, як на літоўскай граніцы быў затрыманы грузавік поўны выбарчай (нелегальнай ) інфармацыі для «кандидата А.Лукашэнка «Увага!   Грузавік  ехаў з РОССИИ! Але  былі і  не публічныя іншыя факты, якія сьведчаць аб тым, што Москва  «поставила» на А.Лукашэнка. Менавіта «ФСБ» падтрымала свайго Агента («Директор»), то бок, Александр Лукашэнка, нездарма ўлазіў у маскоўскія кабінэты. «Выхадзіў» згоду «ФСБ» узяць яго агентам.  Дарэчы, газета «АіФ», пісала ў 1991-92-х аб «планах расейскіх КГБ-стаў»  паставіць СВАІХ людзей на чале новых рэспублік. Факт з кнігі былога старшыні СовМін Кебіча. Кебіч пісаў,    што «нашым (?!)   заданьнем  (то бок , з Лукашэнко)  было не дапусьціць да ўлады З.Пазьняка»    Ці не зьдзіўляе вас (чытача) такая заява, асабліва слова «нашым»?

Але  агент ФСБ России атрымаў «План-заданьне» – сутнасьць «Плана»: зьнішчэньне дзяржавы    БЕЛАРУСЬ», ЗЬНІШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСКАСЬЦІ,    то    бок, ЗЬНІШЧЭНЬНЕ НАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ. Глядзім на ФАКТЫ,  на паступовае ВЫКАНАНЬНЕ «Плана» агентам Аляксандрам Лукашэнка. Галоўнае: Ужо пасьля 9(!!!) месяцаў прэзыдэнства А.Лукашэнка зрабіў НЕЛЕГАЛЬНЫ рэфэрэндум у 1995 годзе, дзе галоўным пытаньнем было зрабіць «государственным языком Беларусі – РУССКИЙ ЯЗЫК!»  І, адразу, канец БЕЛАРУСКАЙ адукацыі. Фактычная блакіроўка ЗАКОНА « Аб беларускай мове», які быў скіраваны на паступовую  (НА 10 ГОД) беларусізацыю БССР\Беларусі.

1996 год. Канец «Дэмакратыі» – заканадаўчае замацаваньне ДЫКТАТУРЫ (зразумела, толькі ва ўмовах дыктатуры магчыма выкананьне «российского плана». Вельмі істотны факт, як, УСЯ расейская ўлада, выканаўчая і заканадаўчая, прыляцела ў Мінск (1996г.) ратаваць свайго агента Аляксандра Лукашэнка. Презідэнт РФ, Ельцын  патэлефанаваў Шушкевічу: « НЕ ТРОГАЙТЕ ЛУКАШЭНКО!» (Ніхто, з «апазыцыі» не задаў тады сабе пытаньня: «ЧАМУ ўся расейская ўлада ў Беларусі? На якой падставе ЗАМЕЖНАЯ дзяржава (не UN і не OSCE, якія і могуць быць арбітрамі) ўлазіць у справы СУВЕРЭННАЙ дзяржавы?

Далей, «Союз Белоруси и России», далей «Союзное государство», далей «интеграционные программы»,  то бок, усё большая сувязь дзяржаўных структур Беларусі з Расеяй! То бок, апутваньне расійскімі ланцугамі.

За апошнія 7 год  створана, рэалізавана, 30 «интеграционных программ». Ёсьць актуальная праграма: «Единый налоговый кодэкс». Зразумела, што    расійскі агент, дыктатар Лукашэнка ўсяляк спрабуе замаскаваць рэальнасьць гэтай «праграмы». Расейскія бізнесмены, як цьвіль, паступова зьнішчаюць беларускі бізнес. «Існуе праект па стварэньні адзінага каталога франшыз Саюзнай дзяржавы». Прапанаваны іншыя «інтэграцыйныя праграмы», за што дыктатар (агент РФ) атрымаў «золотую цепь» на шыю (найвышэйшы расейскі ордэн) ад афіцэра КГБ, прэзыдэнта РФ, В.Пуціна!

На радасьцях, расейскі агент, Аляксандр Лукашэнка, хуценька падпісаў «Дамовы аб ГАРАНТЫІ бясьпекі Расеі і «Беларусі», што дазваляе пашыраць колькасьць РАСІЙСКІХ вайсковых баз у Беларусі! Але ня толькі… То бок – брутальная сіла супраць беларусаў.

«Денацификация»

У КГБ Расеі прадугледзелі поўную «зачыстку» ўсяго беларускага, каб нават «рыпацца» не было каму. Адпаведна, заданьне Агенту: зьнішчыць БЕЛАРУСКАСЬЦЬ у белорусов. Вядома, што нацыянальная сьвядомасьць і нацыянальная ідэнтычнасьць грунтуецца на Мове, Культуры і Адукацыі. І расейскі Агент (Лукашэнко), на пасадзе «прэзідэнта РБ», пачаў са зьнішчэньня Беларускай Мовы – незаконны «референдум» 1995 – «Русский язык – гусударственный в Беларуси». І, зразумела, адразу была спынена беларусізацыя школьнай адукацыі. Вышэйшай адукацыі на беларускай мове не было і да таго, і вораг беларусаў, Лукашэнко, не дазволіў (але абяцаў) адкрыць недзяржаўны Беларускі унівэрсытэт. Вынік – Лукашэнко цалкам зьнішчыў Беларускую адукацыю, схлусіў, што ён не супраць, каб ТБМ    стварыла Беларускі Універсітэт.

Увесь час расійскі агент Лукашэнка паўтараў, што  «Русский язык – это наш язык», «на белоруском языке ничего серьёзного выразить невозможно»… Далей болей : «белорус – это русский со знаком качества»… Адкуль усё гэта? Вось тлумачэньне, чаму А.Лукашэнка  быў так агрэсіўна супраць Беларускай мовы. 

2009 год. Публічная заява крэмлёўскай    эліты: «ТАМ , ГДЕ РУССКИЙ ЯЗЫК — ТАМ ТЕРРИТОРИЯ РОССИИ».

2014 год. Расійскую агрэсіію  супраць Украіны, В.Пуцін патлумачыў тым, што «Мы защищаем русский язык»… у суверэннай дзяржаве – ва Украіне!!! А тым часам, у знак пратэсту на рэальную нелегальную забарону мовы нацыянальным меньшасьцям ў РФ – прадстаўнік меньшасьці, «националист», спальвае сябе перад парламентам нацыянальнай аўтаноміі».  

Але, Агент Лукашэнка цалкам скінуў «маску»  пасьля 2020-га… – пасьля  бунту беларусаў з публічнай заявай бандыта Пуціна ўвесьці расійскія войскі ў Беларусь! Пад такой моцнай аховай расійскіх бандытаў, расійскі агент зьліквідаваў УСЕ БЕЛАРУСКІЯ непалітычныя арганізацыі, а таксама, амаль усе арганізацыі, якія карысталіся беларускай мовай ці нават прадавалі Беларускія сувэніры, кнігі…  Чаму такая агрэсія супраць Беларускай Мовы? Глядзіце: нацыянальная ідэнтычнасьць.

УСЯ дзейнасьць так званага «белорусского президента» скіравана на зьнішчэньне ўсяго беларускага ў Беларусі.  Зараз, калі з «Кремля» вылезла інфармацыя аб канцы «интеграции» і пачатку «федерализации», то бок, ператварэньні «РБ» – у Западно- русский регион, нават «прорусским» грамадзянам Беларусі павінна быць зразумела , што іх далучаць да бандыцкай мафіёзнай дзяржавы і, дзесяткі тысяч новых «россиян» – грамадзян былой РБ, будуць кінуты ў мясныя штурмы на расійскай вайне супраць Украіны (гэта для тых, для каго: «Пусть ВСЁ, абы не было войны»).

«Не может быть»???

Так, ёсьць пытаньне: Чаму так доўга Агент  здаваў Беларусь  Расіі? Такую з’яву называюць «дуалізмам»… Трэба ведаць псіхалогію Александра Лукашэнкі: ён заўсёды, «директор совхоза», хацеў мець  абсалютную ўладу,  быць дыктатарам. Хутка здаць Беларусь Расіі і быць «губернатором Северо-Западго края»  – гэта не  пазыцыя для дыктатара… Але «Начальнік» сексота, сказаў свайму агенту: «Спасибо.Ты наше задание выполнил. Вот тебе орден с золотой цепью. Работа твая окончена, пора на пенсию». Так і падыйшоў канец Агента.

Высновы

Фактычная дзейнасьць нібы «президента РБ» Александра Лукашэнкі – гэта дзейнасьць агента расійскага «КГБ -ФСБ» для паступовага зьнішчэньня Беларускай нацыі – зьнішчэньне беларускай дзяржавы скончылася пасьпяхова для «КГБ-ФСБ» России. Неяк Лукашэнка шчыра сказаў: «Беларусь будет — пока буду я», то бок, пакуль дыктатар Лукашэнка будзе валодаць Беларусьсю.

Што канкрэтна застанецца ад Беларусі?

Для тых, хто яшчэ не зразумеў у што « влипли са сваёй абыякавасьццю»… Калі некаму недастаткова фактаў… то, шукайце афіцыйную інфармацыю аб УСЕЙ дзейнасьці Александра Лукашэнкі. Падумайце таксама: Чаму дыктатар Лукашэнка так звар’яцела змагаецца з нашымі НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ сымбалямі, нават, фактычна, забараніў колеры, чырвоны і белы? Таксама, сабакі дыктатара караюць беларусаў нават за «афіцыйную»  выяву «Пагоня». За ўспамін БНР, за сьвяткаваньне ўгодкаў Беларускай народнай Рэспублікі пагражаюць жорсткімі карамі нават для беларусаў-эмігрантаў.

Агульна вядома, што нацыянальныя сымбалі – гэта грунт, падмурак Нацыі.    Чаму на вайне было так важна салдатам ратаваць «знамя части»? Калі нехта спадзяецца, як, напрыклад, былы лідэр БНФ, З.Пазьняк, што Лукашэнка захавае дзяржаву Беларусь пад сваёй уладай дыктатара… то гэта трызьненьне і самападман.

Расійскі Агент  ВЫКАНАЎ «ПЛАН КРЕМЛЯ», але «крокамі». Памятайце: 1995 («референдум»), 1996 (расійскі дэсант), 1999 і наступныя гады – для «ІНТЭГРАЦЫІ» і «апофеоз» – разгром УСЯГО БЕЛАРУСКАГА пасьля 2020 года. Дадатковы Факт: лукашэнкаўскія чыноўнікі (2024 ) раптам абвясьцілі «2024 год – Годам Беларускай Мовы», але расійскі агент Александр Лукашэнко хутка і рашуча закрыў гэтую «ініцыятыву». «Путин сказал, что процесс «углубленной интеграции» должен логично закончиться переходом от «союзного» интеграционного процесса в федеративный». Для тых грамадзян РБ, якім цікава толькі ўласнае жыцьцё, такая сытуацыя можа быць нечаканай. Але, для людзей, якія, думаюць, памятаюць ФАКТЫ – нічога нечаканага ў гэтым няма. Ці патрэбна «белорусам» свая дзяржава?

Валеры Грыцук, аналітык (see Facebook)

P.S. Чаму беларускія журналісты за 28 год, не змаглі запытаць былога Старшыню ВС Шарэцкага, аб працэсу «запрашэньня расейскай дэлегацыі» у Беларусь падрабязна??? Чаму гэта не зрабіла USA рэдакцыя Радыё Свабода, нібы «Беларуская», дзе супрацоўнікам былы дэпутат-сьведка?

Valery Grytsuk: The End of the Agent. Or Why Is Lukashenko Destroying Belarus?

(web magazine “Culture. Nation”, No. 35, April 2025, 21-26, www.sakavik.net)

Abstract. The author analyzes the anti-national activities of the so-called “President of the Republic of Belarus” Alexander Lukashenko during different periods of his 30-year rule of the country. The author concludes that many facts indicate that his anti-national activities completely resemble the activities of a successful agent of the Russian “KGB-FSB”, which led to the gradual destruction of the Belarusian nation and the destruction of the Belarusian state. The fact that this is so confirmed by the Kremlin’s recent statements about the beginning of the “federalization” of the so-called Union State of Belarus and Russia. Belarusians must see the danger of the transformation of the “Republic of Belarus” into the “West Russian Region” (in history we already had a similar name for the “North-West Region” in the late 19th and early 20th centuries).


Валерий Грицук: Конец агента.  Или почему Лукашенко разрушает Беларусь?

(веб-журнал “Культура. Нация”, вып. 35, апрель 2025, 21-26, www.sakavik.net)

Резюме. Автор анализирует антинациональную деятельность так называемого «Президента Республики Беларусь» Александра Лукашенко в разные периоды его 30-летнего правления страной. Автор приходит к выводу, что многие факты свидетельствуют о том, что его антинациональная деятельность полностью напоминает деятельность успешного агента российского «КГБ-ФСБ», которая привела к постепенному уничтожению беларусской нации и разрушению беларусского государства. Подтверждением тому служат недавние заявления Кремля о начале «федерализации» так называемого Союзного государства Беларуси и России. Беларусы должны увидеть опасность превращения «Республики Беларусь» в «Западно-Русский край» (в истории беларусы уже имели похожее название — «Северо-Западный край» — в конце XIX- начале XX вв.).



Categories: Гісторыя, Мараль, Нацыя Беларусы, Этнацыд беларусаў

Пакінуць каментар