Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча

З лютага 2023 года 68-гадовага Міколу Статкевіча ўтрымліваюць без сувязі з роднымі і знешнім светам (рэжым інкамунікада).

Сёння, 31 мая, роўна пяць гадоў, як Мікола Статкевіч быў затрыманы. 31 мая 2020 года ён ехаў на Камароўку на пікет Святланы Ціханоўскай.

Тады Статкевіч і Севярынец заклікалі ў сацыяльных сетках абараніць Сяргея Ціханоўскага, затрыманага 29 мая, і будучыню краіны і далучацца да легальных пікетаў ва ўсіх абласных цэнтрах а 12-й гадзіне ў нядзелю.

Паўла затрымаюць праз тыдзень, 7 чэрвеня 2020 года, за два месяцы да пратэстаў.

У снежні 2021 года Статкевіча асудзілі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў. Пакаранне адбывае ў Глыбоцкай калоніі.

З лютага 2023 года Міколу Статкевіча ўтрымліваюць без сувязі з роднымі і знешнім светам (рэжым інкамунікада).



Categories: Асобы, Этнацыд беларусаў

Пакінуць каментар