Ціханоўская адказала Пуціну на яго словы пра нагу рускага салдата

20 чэрвеня на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме Уладзімір Пуцін, кажучы пра Украіну, заявіў: «У нас ёсць такая старадаўняя не прымаўка, не прыпавесць, а старадаўняе правіла: там, дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша».

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская адрэагавала на гэтыя словы. Апошнія заявы Уладзіміра Пуціна паказваюць, наколькі небяспечны расійскі імперыялізм і якую пагрозу ён уяўляе — не толькі для Беларусі, але і для Украіны, Малдовы, Грузіі ці Арменіі, пракаментавала яна «Позірку».

«Расія не паважае суверэнітэт іншых краінаў і гатовая мяняць межы сілай», — сказала яна.

Беларуская дэмакратычная лідарка звярнулася да кіраўніка РФ:

«Тое, што рэжым Лукашэнкі дазваляе расійскім салдатам быць на нашай зямлі і весці вайну супраць Украіны, ніколі не зробіць Беларусь вашай. Мы самастойны народ і краіна і будзем адстойваць сваю незалежнасць».



Categories: Зьнешнія адносіны, Нацыя прачынаецца

Пакінуць каментар