7 ліпеня 1882 года нарадзіўся Янка Купала. Верш-прысьвячэньне

Пётра Мурзёнак: ПЯСЬНЯРУ

Да 130-годдзя з дня нараджэньня

Не скарыўся нікому пясьняр,

Да апошняга дня быў змагар,

Гора й шчасце з народам дзяліў,

Каб забраным край родны ня быў.

Ён народу свайму перадаў

Веру й мову – каштоўнейшы дар.

Цемру вершамі нішчыў ваяр,

Вызваляючы сонца ад хмар.

Нам застаўся апошні іспыт –

Духа злога сагнаць у нябыт.

Як ні душыць чужынец-махляр

Пераможа Купала-пясьняр!

Аттава, 16 жніўня – 14 кастрычніка 2012 года



Categories: Культура, Літаратура

Пакінуць каментар