У Беларусі з’явілася халва са смажанымі скваркамі і цыбуляй. Прадукт выпусціла бабруйская кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік». Пакупнікі могуць знайсці яго ў фірмовых крамах, фасаваны стандартнымі брусочкамі па 60 грамаў, піша Telegraf.news.

Цана навінкі даволі дэмакратычная — 1,07 рубля за адзін брусок.
Па словах блогераў, якія паспрабавалі халву, яе смак сапраўды адпавядае заяўленаму: адчуваецца смак скварак і карамелізаванай цыбулі.
«Рэальна смак скварак. Як быццам халву макнулі ў патэльню, на якой смажылі салёнае сала і вось гэты смак атрымаўся», — апісала свае смакавыя ўражанні аўтарка аднаго з ролікаў, запісанага ў Магілёве.
З каментароў пад відэа вынікае, што навінку можна знайсці не толькі ў Магілёве, але і ў іншых гарадах у фірмовых крамах вытворцы.
Categories: Нацыя Беларусы
Пакінуць каментар