Ва Украіне будуць абараняць беларускую мову

Ва Украіне будуць абараняць беларускую мову

Рускую — не.

Вярхоўная Рада Украіны 3 снежня прыняла змены да закона аб ратыфікацыі Еўрапейскай хартыі рэгіянальных або мінарытарных моў.

Дакумент тычыцца Еўрапейскай хартыі рэгіянальных або мінарытарных моў – міжнароднай дамовы, якую Украіна ратыфікавала яшчэ ў 2003 годзе. Новы закон абнаўляе ўкраінскія правілы яе прымянення і вызначае, якія мовы дзяржава абавязваецца абараняць.

Абноўлены пералік моў, прызнаных мінарытарнымі і тых, што патрабуюць падтрымкі, уключае беларускую мову, якая цяпер атрымлівае дзяржаўныя гарантыі ў культурнай, адукацыйнай і грамадскай сферы. Гэта азначае, што беларускія ініцыятывы, школы, медыя і аб’яднанні ва Украіне атрымліваюць больш магчымасцяў для сваёй дзейнасці.



Categories: Зьнешнія адносіны, Мова

Пакінуць каментар