(асаблівасці 2025 года)
Дынаміка рэпрэсіўнага ціску ў Беларусі
(асаблівасці 2025 года)
Генадзь Коршунаў
Беларуская сацыялагічная група
file:///C:/Users/Piotra/Downloads/Repression_in_Belarus%20(2).pdf
Уводзіны
Маштабны ціск і бясконцыя рэпрэсіі – рэчаіснасць сучаснай Беларусі. Аб гэтым сведчыць кожная новая справаздача праваабаронцаў. Апошнім часам рабіць паўнавартасны маніторынг рэпрэсіўнага ціску становіцца больш складана. З 2024 года беларускі рэжым адмовіўся ад дэманстратыўнасці ціску, а з 2025 года ўвогуле ўключыў рэжым «ціхіх рэпрэсій» – максімальнае прыхоўванне інфармацыі аб рэпрэсіях і пераслед за яе распаўсюд. Агульную дынаміку ціску ўсё ж можна ацаніць. Для гэтага можна прааналізаваць тыя звесткі, што пакуль застаюцца адкрытымі: спісы “тэрарыстаў” і “экстрэмістаў”, колькасць новых экстрэмісцкіх арганізацый і абнаўленні спісаў экстрэмісцкіх матэрыялаў (колькасць судоў і колькасць саміх матэрыялаў). Калі да таго дадаць колькасць (сама)ліквідаваных НДА і звесткі па новых палітвязнях – атрымліваецца 7 паказнікаў, дастатковых для разумення тэндэнцый рэпрэсіўнага ціску на беларускае грамадства.
«Новыя» палітвязні
Пачынаючы з 2022 года колькасць «новых» палітвязняў зніжаецца кожны год. У параўнанні з 2024-м у 2025-м годзе інтэнсіўнасць прызнання зняволеных палітвязнямі таксама знізілася: 593 супраць 448. Аднак у нашым выпадку гэты паказнік працуе не вельмі добра – праз засцярогі сваякоў камунікаваць з праваабаронцамі і зацягнутасць працэдуры прызнання палітвязнямі. 3 0 10 20 30 40 50 60 70 80 90 01’2025 02’2025 03’2025
(Сама)ліквідацыя грамадскіх арганізацый
Ліквідацыя НДА запаволілася. Параўнанне з мінулагоднімі лічбамі паказвае зніжэнне на 74% (з 385 знішчаных за год да 107). Гэта максімальнае зніжэнне з усіх паказнікаў. Такая лічба тлумачыцца вельмі проста – за папярэднія гады закрылі амаль усіх, хто, па меркаванню рэжыма, быў недастаткова лаяльнымі. Больш амаль няма каго ліквідаваць.
Суды па экстрэмісцкім матэрыялам
З другога квартала 2025 года колькасць судоў па «экстрэмісцкім матэрыялам» таксама пайшла на зніжэнне (хаця на гадавых лічбах гэта мала адбілася – -5%). Зніжаецца і колькасць пазіцый, што атрымліваюць «экстрэмісцкі» статус за адно паседжанне. Калі раней былі паседжанні, пад час якіх экстрэмісцкімі прызнавалі больш за 100 матэрыялаў, то зараз часцей працуе іншая логіка: адно паседжанне – адзін матэрыял.
Новыя «экстрэмісцкія» фармаванні Прырост эстрэмістскіх фармаванняў таксама запаволіўся. Калі ў 2024 годзе такімі было прызнана 83 арганізацыі, то ў 2025 годзе – 58. Гэтым годам экстрэмістамі прызнаваліся не толькі палітычныя і медыйныя праекты, але адукацыйныя платформы, сінктэнкі і – што паказальна – падструктуры ініцыятыў, прызнаных «экстрымістамі» раней. І тут з новым «экстремізмам» складана.
Новыя грамадзяне-«тэрарысты»
З 2022-га па 2024-ы гадавая колькасць «новых» терарыстаў вагалася паміж 156 і 172 чалавекамі. Мінулым годам тэрарыстамі прызналі 219 чалавек (прырост на 40%). Гэта максімальны паказнік за ўсе гады назірання. Як і з экстрэмістамі, прызначыць чалавека «тэрарыстам» вельмі проста.
Высновы
— Колькасць палітвязняў зараз не з’яўляецца універсальным індыкатарам жорсткасці рэпрэсій у Беларусі. Для аналізу дынамікі ціску неабходна выкарыстоўваць набор сектарных паказнікаў — У шэрагу сфер рэпрэсіўная палітыка наблізілася да стану насычэння. Сфера НДА і лічбаваінфармацыйная прастора ў значнай ступені зачышчаныя і крыміналізаваныя, адсюль фармальнае зніжэння індыкатараў ціску. Такое зніжэнне не сведчыць пра змякчэнне рэпрэсіўнага курсу. Яно адлюстроўвае толькі вычарпанне патэнцыялу для пашырэння рэпрэсій — У сферах з неабмежаванай колькасцю аб’ектаў для ціску рэпрэсіі дасюль нарошчвацца. Зараз гэта праяўляецца толькі ў росце колькасці новых «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў» (іншыя паказнікі у гэтым кірунку схаваныя пад страхам сваякоў затрыманых і зняволеных) — Трэба ўлічваць, што сферы права і правапрымянення захоўваюць сістэмна рэпрэсіўны характар — Змяншаючыся ў адных сектарах і ўзмацняючыся ў іншых – рэпрэсіі ў Беларусі трываюць
Categories: Мараль, Этнацыд беларусаў
Пакінуць каментар