Выйшла новая грампласцінка з рок-операй «Гусляр» у выкананні беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры», паведаміла легендарная расійская фірма гуказапісу «Мелодыя».

Асновай для твора стала паэма Янкі Купалы «Курган»: музыку да яе напісаў Ігар Лучанок, а аранжыроўку зрабіў Уладзімір Мулявін. Запіс рок-оперы быў здзейснены ў 1979 годзе, гукааператарам выступіў Рафаіл Рагімаў.
Пры перавыданні на фірме правялі рэмастэрынг і рэстаўрацыю гуку, якімі займаўся Максім Піліпаў. Матрыцы для пласцінак вырабляліся з арыгінальных аналагавых майстар-стужак. Анатацыю падрыхтаваў Дзяніс Баярынаў, а ў выданне ўключылі поўны тэкст лібрэта на беларускай і рускай мовах.

У свой час дзеля гэтага праекта «Песняры» значна пашырылі інструментальны склад: дадалі духавыя і струнныя інструменты, а таксама дадатковую рытм-секцыю. У музыцы традыцыйныя беларускія інструменты, такія як цымбалы і жалейка, спалучаюцца з арганам Хамонда і сінтэзатарам Moog, а гуслі галоўнага героя перададзеныя гукам акустычнай гітары з эфектам флэнджара, што на той час было наватарскім рашэннем.
- Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы
- Лукашэнка расказаў, як асабіста адраджаў ансамбль «Песняры»
- Ансамбль «Песняры» будзе выпускаць пад сваім брэндам гарэлку
- Унук Мулявіна рэкламуе гадзіннік, выпушчаны ў гонар дзеда
Categories: Культура, Нацыя Беларусы, Нацыя прачынаецца
Пакінуць каментар