Пятая калона працягвае акупацыю Беларусі:Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце

У памяшканні «Рускага дома ў Брэсце» да 4‑й гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну праходзіць выстава «Франтавікі. VZгляд» Ірыны Харкаўскай пад назвай «Твары герояў». Наведвальнікі могуць таксама склеіць са стужак расійскі трыкалор, заўважыў REFORM.news.

Усе фота: «Рускі дом у Брэсце»

«Гэтыя паштоўкі — не проста малюнкі. Гэта пасланні тым, хто стаіць на абароне нашай Радзімы, захаваныя жывыя эмоцыі і неверагодныя, поўныя сілы вочы кожнага байца. Сумна ўсведамляць, што большасць з іх так і не атрымалі свае партрэты», — гаворыцца ў прэс-рэлізе «Рускага дома ў Брэсце».

Адзначаецца, што «на малюнках — байцы сіл спецыяльных аперацый, у якіх схаваная большая частка твару».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аб’яднанні «Рускае таварыства» і «Рускі Дом у Брэсце». Ірына Харкаўская з’яўляецца членам РГА «Рускае таварыства». У Брэсце аддзяленне таварыства ўзначальвае Святлана Смірнова.

На ўрачыстае адкрыццё прывялі скрыпічны ансамбль гімназіі, удзельнікаў праекта «Фактар бай», клуб Рускага таварыства «Арыён». Прысутнічалі таксама віцэ-консул Генеральнага консульства РФ у Брэсце Раман Цітоў і кіраўніца аддзялення Рассупрацоўніцтва ў Брэсце, віцэ-консул Сафія Пякшава.

Наведвальнікі павінны былі далучыцца да стварэння палатна са стужак у колерах расійскага трыкалора. 



Categories: Зьнешнія адносіны, Мараль, Этнацыд беларусаў

Пакінуць каментар