Усе яны былі затрыманыя ў мінулым месяцы.

«Экстрэмісцкім фарміраваннем» прызнана «Кааліцыя друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yanushkevich Publishing». Рашэнне было прынята КДБ 3 сакавіка.
У сувязі з гэтым фарміраваннем у пераліку згадваюцца Зміцер Колас, Вацлаў Багдановіч, Алесь Яўдаха, — яны знаходзяцца ў Беларусі; а таксама Яраслаў Іванюк, Ігар Логвінаў і Андрэй Янушкевіч — яны за мяжой.
Нагадаем, у лютым у Мінску прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг. Тады былі затрыманыя Колас, Багдановіч, Яўдаха. Усіх іх спачатку адправілі на суткі па адміністратыўных пратаколах. З рашэння КДБ вынікае, што на ўсіх трох цяпер заведзеныя крымінальныя справы.
Абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі для барацьбы з апанентамі, а таксама для пераследу іншадумства ў цэлым.
Categories: Мараль, Этнацыд беларусаў
Пакінуць каментар