Акупацыя – з боку Расіі, этнацыд белрусаў – з боку рэжыму: Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

40‑гадовы Дзмітрый Акімаў быў мастацкім кіраўніком Чарэмхаўскага драматычнага тэатра, Томскага тэатра юнага гледача і нават Матыгінскага драматычнага тэатра.

Міністр культуры Руслан Чарнецкі прадставіў калектыву Тэатра імя Янкі Купалы новага мастацкага кіраўніка. Ім стаў расійскі рэжысёр Дзмітрый Акімаў.

«Пачынаецца новая старонка ў гісторыі славутага, флагманскага тэатра Беларусі. Упэўнены, што наперадзе нас чакае мноства цудоўных спектакляў і ўражанняў!» — пафасна адзначыў міністр культуры і пажадаў творчых поспехаў.

«Мая першачарговая мэта — рэалізацыя стратэгіі развіцця тэатра на доўгі перыяд, каб мы ўсе адчулі і асэнсавалі яго місію і кірунак. Мы павінны зразумець, якім ён мусіць быць па ўсіх паказчыках: творчым, эканамічным і грамадска-палітычным. Буду рабіць усё магчымае, каб тэатр адпавядаў свайму высокаму статусу», — адказаў Акімаў у слове ў адказ.

На сайце тэатра па-ранейшаму мастацкім кіраўніком пазначана Вольга Няфёдава, якая ўзначаліла Купалаўскі пасля таго, як у жніўні 2020 года тэатр пакінула больш за 50 акцёраў і супрацоўнікаў.

Дзмітрый Акімаў — ураджэнец Саянска (Іркуцкая вобласць Расіі). Скончыў факультэт рэжысуры тэатральнага інстытута імя Шчукіна ў 2018 годзе ў Маскве. Працаваў галоўным рэжысёрам у шэрагу расійскіх правінцыйных тэатраў.

Чытайце яшчэ

Каментары29

  • Ёсік 10.03.2026 Дык ужо называйце тэатр імя Івана Купалава.
    • Ф 10.03.2026 Ёсік, а яшчэ лепш – “Залатыя Купала”. І перафарматаваць тэатр у шансон-вар’ятэ.
  • Ну? 10.03.2026 А наколькі добра расейскі іншаземец спадар Акімаў валодае моваю, на якой гаварыў і пісаў Янка Купала — па-беларуску?
    • Я 10.03.2026 Ну?,
      А ніяк!
      Ён будзе размаўляць на сваёй, на варожай рускай мове і ніхто яму нічога не скажа!
  • Юзік 10.03.2026 Хлопчык, бяжы назад у расею!)
  • Чавус 10.03.2026 Гэта банальны і прадуманы здзек з беларускай культуры.
    • Глядач 10.03.2026 Чавус, гэта не здзек, гэта прадуманая і планамерная палітыка знішчэння беларускай ідэнтычнасці, якая праводзіцца Масквой рукамі іх “беларускіх” марыянетак.


Categories: Зьнешнія адносіны, Культура, Мова, Этнацыд беларусаў

Пакінуць каментар