Названы самыя ўпарадкаваныя месцы Беларусі

Падведзены вынікі Года ўпарадкавання — вызначаны найлепшыя вобласць, раёны і населеныя пункты.

Паводле пастановы ўрада, лепшай вобласцю краіны прызнана Гомельская.

Сярод абласных цэнтраў і сталіцы першае месца атрымаў Гродна, які пацвердзіў свой статус аднаго з самых дагледжаных гарадоў Беларусі.

У розных катэгорыях населеных пунктаў лідарамі сталі Ліда і Наваполацк (сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 50 тысяч чалавек), а таксама Астравец, Заслаўе і Пружаны (у катэгорыі ад 10 да 50 тысяч жыхароў).

Сярод меншых гарадоў адзначаны Чашнікі, Чэрыкаў, Бялынічы і гарадскі пасёлак Акцябрскі.

Не засталіся без узнагарод і вёскі: лепшымі сельскімі населенымі пунктамі прызнаны Домжарыцы Лепельскага раёна, аграгарадок Акцябрская Віцебскага раёна, аграгарадок Кароцькі Кармянскага раёна, аграгарадок Шэні Пружанскага раёна і вёска Ляскавічы Іванаўскага раёна.

Сярод раёнаў-пераможцаў у кожнай вобласці і Мінску сёлета апынуліся Бярозаўскі, Чашніцкі, Калінкавіцкі, Лідскі, Маладзечанскі, Шклоўскі і Першамайскі раён сталіцы.

Пераможцы атрымаюць розныя грашовыя прэміі з рэспубліканскага бюджэту на развіццё гарадской інфраструктуры.



Categories: Культура, Нацыя Беларусы

Пакінуць каментар