Алег Трусаў: Тэзісы да праекта “Стратэгія развіцця беларускай нацыі”. Часопіс “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”, №12, сьнежань 2015, с. 66-67.
Стан беларускай нацыі
Наша нацыя яшчэ знаходзіцца ў стане свайго фармавання, якое паскорылася пасля атрымання незалежнасці.
Найбольшы ўзровень патрыятызму праяўляецца ў Менску і вялікіх гарадах.
Большасць грамадзянаў Беларусі выступаюць за незалежнасць і сувернітэт, але кожны па-свойму. Адносіны да дэмакратычных каштоўнасцяў збольшага абыякавыя, бо значная частка насельніцтва проста пра іх нічога не ведае.
Галоўная нацыянальная ідэя зараз – мірнае жыццё без вайны і рэвалюцый.
За апошнія 20 год узровень жыцця беларусаў самы лепшы за апошнія 100 гадоў.
Патэнцыял сіл для рэалізацыі нацыянальнай ідэі вялікі – гэта штодзённая праца ў галіне культуры сярод насельніцтва.
Мэта або чаго хоча беларуская эліта
Мы будуем сваю нацыю ў сярэдзіне нашай этнічнай тэрыторыі, якая канчаткова склалася ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст. і была вызначана падчас перапісу 1897 года.
Наш ідэал – нейтральная дзяржава як Швейцарыя альбо Нарвегія, якія ў НАТА, але не ў Еўразвязе. Наша нацыя грамадзянская, але з выразнымі этнічнымі (беларускімі) прыкметамі, бо складаецца ў асноўным (80%) з беларусаў.
Задачы
– Праводзіць астветніцкую дзейнасць у галіне гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа (Полацкая дзяржава, ВКЛ, БНР, БССР); стварыць асветніцкі агульны канал на магчымых сродках інфармацыі – электронных і неэлектронных;
– Папулярызаваць нацыянальных герояў і нацыянальныя даты (канкрэтна) у адпаведнасці з юбілейнымі датамі знакамітых беларусаў.
Падыходы і сродкі рэалізацыі
Адзіны падыход у вырашэнні пытанняў стратэгіі;
Максімальнае карыстаньне нашай мовай;
Сродкі масавай інфармацыі;
Арганізаваны інфармацыйны канал для найважнейшых навін, якія ляжаць у рэчышчы выканання дадзенай стратэгіі;
Выданне кніг, буклетаў, паштовак, календароў і інш. (у тым ліку і электронных), заснаванне вэб-рэсурсаў.
Categories: Нацыя, Нацыя Беларусы
Пакінуць адказ