
Друкаваць
Падзеі 24 верасьня
24 верасьня беларускія праваабаронцы выступілі з супольнай заявай аб прызнаньні палітычнымі зьняволенымі яшчэ 14 чалавекГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:У Беларусі 14 новых палітвязьняў. Агульны лік дасягнуў 685
Судзьдзя Вярхоўнага суду Рыма Філіпчык прыняла рашэньне задаволіць пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваць Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Вярхоўны суд ліквідаваў ЗБС «Бацькаўшчына»
Вярхоўны суд пакінуў у сіле пісьмовае папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі ў адрас Саюзу беларускіх пісьменьнікаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Саюз беларускіх пісьменьнікаў прайграў пазоў да Міністэрства юстыцыі ў Вярхоўным судзе, арганізацыі пагражае ліквідацыя
Пасьля прыпыненьня Генпракуратурай справы аб забойстве Рамана Бандарэнкі ініцыятыва былых сілавікоў ByPol расказала пра новыя акалічнасьці падзеяў вакол сьмерці Рамана БандарэнкіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:ByPol расказаў новыя акалічнасьці падзеяў вакол сьмерці Рамана Бандарэнкі
Шэсьць затрыманых работнікаў «Гродна Азоту» застаюцца пад вартай у СІЗА КДБГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Завезьлі ў «амэрыканку», прынялі перадачы. Што вядома пра затрыманых супрацоўнікаў «Гродна Азоту»
Свабода сочыць за асноўнымі падзеямі ў судах Беларусі, дзе выносяць выракі грамадзянам паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньніГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Хроніка перасьледу 24 верасьня: жыхара Баранавічаў асудзілі на 2 гады калёніі за камэнтары ў «Аднаклясьніках»
Год таму берасьцейцы зладзілі карагод на дарозе. Сёньня гэта адна з найбуйнейшых палітычных справаў у БеларусіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Год карагоду ў Берасьці. Пакаралі 81 чалавека, суды працягваюцца
З раніцы 24 верасьня сілавікі праводзяць ператрусы ў Юліі Загрышавай, Дзьмітрыя Косьціна, Яўгеніі Міронавай, Ксеніі Емяльяненкі і іншых актывістаў (усяго каля 10 чалавек)ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:З раніцы зь ператрусамі прыйшлі да актывістаў у Бабруйску
Тэлеграм-канал «Кулуары KYKY» прызналі экстрэмісцкімГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Тэлеграм-канал «Кулуары KYKY», YouTube-канал і Instagram «ЧестнОК» прызналі экстрэмісцкімі
Сярэдні заробак у жніўні склаў 1463 рублі, паведамляе Белстат. Гэтая сума на 8,5 рубля меншая, чым у ліпеніГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:У Беларусі ўпаў сярэдні заробак і вырасла інфляцыя
Лічбы па сьмяротнасьці ў стацыянарах, прыведзеныя ў зборніку Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру мэдычных тэхналёгіяў, нечакана рэзка ўзрасьлі ў параўнаньні з папярэднімі гадаміГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:У стацыянарах Беларусі ў 2020 годзе памерла на 40% больш пацыентаў, чым у 2019-м
Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра 1 994 выпадкі COVID-19 за дзень (супраць 1 973 напярэдадні). Гэта найбольшая колькасьць за ўвесь час пандэміі ў краінеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Амаль 2000. Новы рэкорд выяўленых з каранавірусам у Беларусі за дзень
24 верасьня на 48-й сэсіі Рады ў правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялёг па прамежкавай абноўленай інфармацыі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара аб сытуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і пасьля іхГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:«Спэцслужбы наступаюць на грамадзянскую супольнасьць». У Радзе ААН па правах чалавека абмеркавалі Беларусь
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей выступіў на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-ЁркуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:«Санкцыі супраць Беларусі прывядуць да зьніжэньня ўраджайнасьці ў сьвеце». 5 цытатаў Макея з выступаў у Нью-Ёрку
Польшча 23 верасьня завярнула ў Беларусь 271 мігранта, затрымалі 5 праваднікоўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Міграцыйны крызіс: яшчэ адна сьмерць на беларуска-польскай мяжы
Categories: Слова рэдактара, Этнацыд беларусаў
Пакінуць адказ