Вось як яна выглядала дзяўчына, якая жыла пад Мінскам 500 гадоў таму – сьведчаць беларускія навукоўцы

Вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі аднавілі аблічча жыхаркі Гарадзішча пад Мінскам, якая жыла у перыяд з 14 па 16 стагоддзе, паведамляе тэлеграм-канал установы. 

Антраполагі і мастакі-рэканструктары прадставілі адноўлены знешні выгляд дзяўчыны, якая жыла некалькі стагоддзяў таму каля сучаснага Мінска.

Усё пачалося з археалагічных раскопак у вёсцы Гарадзішча, якія праводзіў вучоны-археолаг Андрэй Вайцяховіч. Даследчыкам удалося знайсці старажытныя сельскія могілкі з 25 пахаваннямі.

Дзякуючы таму, што некаторыя шкілеты захаваліся вельмі добра, спецыялісты змаглі правесці дэталёвы антрапалагічны аналіз і на яго аснове аднавіць твар адной з жыхарак таго часу.

Само пахаванне датуецца перыядам з XIV па XVI стагоддзе. Гэта работа дазваляе нам літаральна зазірнуць у вочы чалавеку з далёкага мінулага Беларусі.



Categories: Асьвета, Гісторыя, Нацыя Беларусы

Пакінуць каментар