Часопіс “Культура. Нацыя” віншуе мастакаМіколу Купаву з 90-гадовым юбілеем!!! Здароў’я вам і творчых посьпехаў!!!

Мастак і асветнік 31 студзеня адсвяткаваў круглую дату.

Мікола Купава. Архіўнае фота

«Гэта беларус, гэта мастак, гэта патрыёт. І ён гэта робіць спакойна, без ніякага эпатажу, але замацоўвае ў мастацкай прасторы, а значыць, і ў вечнасці, нашай тоеснасці», — пісаў пра яго Рыгор Сітніца.

Народжаны ў Оршы ў 1946 годзе, Купава навучаўся ў Мінскай мастацкай вучэльні, скончыў аддзяленне графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Ён быў удзельнікам «Беларускай майстроўні», намеснікам дырэктара вучэльні імя Глебава, выкладаў на Архітэктурным факультэце БНТУ.

Ён аформіў тры дзясяткі кніг і альбомаў. Ягоныя творы ведае кожны — а тым больш эталоны беларускіх дзяржаўных сімвалаў, якія ён выканаў разам з мастакамі Яўгенам Куліком, Уладзімірам Крукоўскім, Лявонам Бартлавым і Львом Талбузіным.

У 80 гадоў Мікола Купава працягвае заставацца ўзорам вернасці сваім ідэалам.



Categories: Асобы, Культура, Нацыя Беларусы

Пакінуць каментар