Пётра Мурзёнак: Прадмова да 12-га нумара часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” (сьнежань 2015, с. 4-7).

 

logo for chasopis

Пётра Мурзёнак: Прадмова да 12-га нумара часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” (сьнежань 2015, с. 4-7).

Дарагія чытачы!
Шчыра віншуем Вас з Новым 2016 годам!
Зычым Вам і Вашым сем’ям моцнага здароў’я, шчасьця, посьпехаў і дабрабыту.
З павагай,
рэдакцыя часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”

12-ты сьнежанскі нумар часопіса пачынаецца артыкулам нашага сталага аўтара Аляксандра Кашо, прысвечанага крытыцы поглядаў, адмаўляючых існаванне беларускай і украінскай дзяржаў.

Большую частку нумара занялі матэрыялы дыскусіі “Нацыянальнае будаўніцтва і сучаснасць. 2015”. Тэмай дыскусіі стала “СТРАТЭГІЯ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ”. Дыскусія па гэтай тэме дыктуецца неабходнасцю дапаўнення і абнаўлення падыходаў у рэалізацыі беларускай ідэі ў сувязі з новымі уплывовымі фактарамі, знешнімі (глабалізацыя, лакальныя войны, міграцыя) і ўнутранымі (стан грамадства, адсутнасць адзінства ў беларускай эліце).

Часопіс прапанаваў сваю пляцоўку для абмеркавання і распрацоўкі праекта “Стратэгіі развіцця беларускай нацыі”, якая, як думаецца, можа быць праграмай дзеянняў беларускай эліты на бліжэйшыя 20 год. Запрашэнне да ўдзелу ў праекце было разаслана шэрагу патэнцыйных экспертаў, якія з пункту гледжання часопіса маюць вялікі досьвед у галіне ідэалагічных, культурных і маральных пытанняў развіцця нацыі. У гэтым нумары друкуюцца матэрыялы, прадстаўленыя Аленай Анісім, Аляксандрам Кашо, Пётрам Мурзёнкам, Алегам Трусавым і Ірынай Шумскай.

На першым этапе часопісам было прапанавана асвятліць шэраг праблем датычных да характарыстыкі сучаснага стану беларускай нацыі, вызначэння мэты і задач Стратэгіі, а таксама падыходаў і сродкаў для яе рэалізацыі. Характарызуючы стан беларускай нацыі прапанавалася засяродзіць увагу на ўзроўні самаідэнтыфікацыі\нацыяналізму\патрыятызму; на адносінах да незалежнасці і суверэнітэту, да дэмакратычных каштоўнасьцей, да праблемы Ўсход-Захад; на ўзаемаадносінах дзяржавы і нацыянальнай ідэі; на тэндэнцыі зменаў стану нацыі за апошнія 20, 50, 100 год (стан палепшыўся, пагоршыўся), на патэнцыяле сіл для рэалізацыі нацыянальнай ідэі. Натуральна, што кожны з экспертаў меў магчымасць уключаць іншыя аспекты абмяркоўваемай тэмы. Карэктная ацэнка сучаснага стану нацыі вельмі важная для вызначэння мэты і задач Стратэгіі.

Натуральна, што часопіс “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” запрашае іншых магчымых экспертаў далучацца да распрацоўкі “Стратэгіі развіцця беларускай нацыі”. Ніжэй падаецца прыблізны пералік пытанняў (гл. Тэзісы”), якія было б пажадана абмеркаваць і абгрунтаваць пры напісанні праекта. Не сакрэт, што распрацаваць такі праект будзе не вельмі проста па прычыне розных меркаванняў і падыходаў, але мы спадзяёмся, што зможам знайсці згоду на фінальнай стадыі бо ўпэўнены ў неабходнасці стварэння такой Стратэгіі. Стратэгія распрацоўваецца для ўсёй беларускай нацыі, а не пад канкрэтных асоб, партыі ці грамадскія рухі.

На падставе матэрыялаў прадстаўленых экспертамі будзе падрыхтаваны ўзгоднены варыянт Стратэгіі, які будзе вынесены на публічнае абмеркаванне ў СМІ тэрмінам на 2-3 месяцы. Распрацаваная стратэгія, у выпадку яе шырокага абмеркавання і распаўсюду, можа стаць праграмай дзеяння для ўсіх асоб, зацікаўленых ў пытаннях развіцця нацыі.

У раздзеле “Юбілеі” змешчаны матэрыялы прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і грамадскага дзеяча Кастуся Акулы.
Пётра Мурзёнак

Асноўныя тэзісы да праекта “Стратэгія развіцця беларускай нацыі” (падрыхтаваныя рэдакцыяй часопіса і адкрытыя да іншых прапаноў)
Змест
1. Стан беларускай нацыі
2. Мэта стратэгіі
3. Задачы стратэгіі
4. Падыходы і сродкі рэалізацыі.
Думаецца, што па аб’ёму канчатковы варыянт прапануемай стратэгіі павінен заняць не больш 4-5 старонак ці нават менш, крыстальна зразумелым, рэальным, абгрунтаваным. Натуральна, меркаванні і іх абгрунтаванне экспертамі на папярэднім этапе аб’ёмам не абмяжоўваецца.

1. Стан беларускай нацыі (сюды можна уключыць, але не толькі):
– Узровень самаідэнтыфікацыі\нацыяналізму\патрыятызму;
– Адносіны да незалежнасці і суверэнітэту;
– Адносіны да дэмакратычных каштоўнасьцей;
– Адносіны да Ўсход-Захад;
– Дзяржава і нацыянальная ідэя;
– Тэндэнцыя зменаў за апошнія 20, 50, 100 год (стан палепшыўся, пагоршыўся);
– Патэнцыял сіл для рэалізацыі нацыянальнай ідэі.

2. Мэта або чаго хоча беларуская эліта
– Якую нацыю збіраецца будаваць беларуская эліта (меншасці; прынцып уключнасці; грамадзянская ці этнічная нацыя). Вызначэнне паняццяў нацыя, нацыянальная дзяржава;
– Што мы хочам пабудаваць – нейтральную дзяржаву (як Швейцарыя), працягваць развівацца як і зараз, падтрымліваючы добрыя адносіны з суседзямі, але выйсці з ваенных блокаў, канфрантацыя з Усходам і далучэнне да Еўропы, іншае?
– Абазначыць мірны характар рэалізацыі нацыянальнай ідэі. Сфармуляваць адносіны да палітычнага вырашэння пытанняў рэалізацыі нацыянальнай ідэі.

3. Задачы (калі ласка, дапоўніце) (падаецца, што задачы павінны быць канкрэтнымі і выконваемымі, прымаючы да ўвагі абмежаванасць сродкаў для іх рэалізацыі):
– Патрымліваць ідэю аб гістарычнай унікальнасці беларускай нацыі, якая павінна падтрымліваць добрыя адносіны са славянскімі народамі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы і з іншымі народамі свету; сфармуляваць адносіны да ідэі трыадзінства усходнеславянскіх народаў;
– Вызначыць адносіны да Расіі і Польшчы;
– Вызначыць суадносіны стратэгіі і дзяржавы ў сучасных умовах;
– Вызначыць суадносіны стратэгіі і рэлігіі ў сучасных умовах;
– Праводзіць астветніцкую дзейнасць у галіне гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа (Полацкая дзяржава, ВКЛ); стварыць асветніцкі агульны канал на магчымых сродках інфармацыі – электронных і неэлектронных;
– Стымуляваць выкарыстанне мовы ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцця, вызначыць адносіны да двухмоўя; даць спасылку на “Стратэгію развіцця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі”; вызначыць адносіны да рэалізацыі прынятага “Закона аб мовах”;
– Заахвочваць людзей аддаваць дзяцей у беларускія садкі і школы;
– Заахвочваць ужыванне беларускай мовы на надмагільных надпісах;
– Даводзіць інфармацыю пра ўсе станоўчыя праяўленні беларускасці і рэагаваць на ўсе без выключэння праявы этнацыду беларусаў;
– Праводзіць працу з дзяржаўнымі работнікамі аб маральнай адказнасці за ўціск беларускасці (садкі, школы, сімволіка);
– Стымуляваць мясцовыя ўлады да змены савецкіх назваў (вуліц, пасёлкаў) на нацыянальныя;
– Папулярызаваць нацыянальных герояў і нацыянальныя даты (канкрэтна);
– Ганарыцца тымі дасягненнямі, які мае беларускі народ сёння.

4. Падыходы і сродкі рэалізацыі
У прэамбуле даць “Кодэкс” узаемаадносін паміж грамадзянамі Беларусі пры рэалізацыі стратэгіі (можа быць абмеркаваны асобна). У гэты раздзел пажадана даць асноўныя і нават агульнавядомыя маральныя прынцыпы ўзаемаадносін як паміж непасрэднымі удзельнікамі рэалізацыі стратэгіі, так і для тых людзей, якія будуць проста спачуваць яе рэалізацыі, уключаючы:
– Выключэнне фракцыйнасці;
– Адзіны падыход у вырашэнні пытанняў стратэгіі;
– Узаемапавагу і падрымку;
– Максімальнае карыстаньне мовай;
– Крытычнае і абгрунтаванае вядзенне спрэчак і дыскусій (напрыклад, выключэнне абраз, выкарыстанне неправераных фактаў, неталерантнасці да выказванняў думак апанентамі і інш.);
Сродкі рэалізацыі (абмежаваныя ва ўмовах адсутнасці падрымкі дзяржавы)
– Сродкі масавай інфармацыі;
– (арганізаваны) інфармацыйны канал\старонку для найважнейшых навін, якія ляжаць у рэчышчы выканання дадзенай стратэгіі;
– Выданне кніг, заснаванне вэб-рэсурсаў;
– Сродкі грамадзян, мецэнатаў;
– Праекты.



Categories: Аб'явы, Нацыя, Слова рэдактара

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: