Этнацыд беларусаў: Вярхоўны суд ліквідаваў Саюз беларускіх пісьменьнікаў, які дзейнічае з 1934 году


Падзяліцца

Арганізацыя літаратараў існуе з 1934 году.

Рашэньне аб ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў агучылі 1 кастрычніка ў Вярхоўным судзе. Пра гэта паведаміла сама арганізацыя.

14 ліпеня 2021 году ў адрас грамадзкага аб’яднаньня Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджаньне.

Яно было матывавана тым, што арганізацыя не падала своечасова запатрабаваных дакумэнтаў. Той факт, што ліст з гэтым патрабаваньнем прыйшоў у офіс у дзень здачы папераў, а на наступны дзень офіс СБП быў апячатаны Сьледчым камітэтам, Вярхоўны суд да ўвагі не прыняў.

23 і 24 верасьня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбыліся слуханьні па пазове «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» да Міністэрства юстыцыі аб абскарджаньні пісьмовага папярэджаньня. Аднак Вярхоўны суд пакінуў яго ў сілеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Міжнародны ПЭН запатрабаваў неадкладна адмяніць рашэньне аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру

Міністэрства юстыцыі ініцыявала справу аб ліквідацыі СБП яшчэ у жніўні. 24 жніўня ў Вярхоўным судзе адбылося апытаньне па пазове Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў». Былі выслуханы тлумачэньні і аргумэнты бакоў і запытаная дадатковая інфармацыя ў справе. Па выніках апытаньня дата судовага паседжаньня не была прызначаная, паколькі саюз беларускіх пісьменьнікаў падаў у Вярхоўны суд скаргу на Мінюст.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў быў створаны ў 1933–1934 гадах.

У 2005 годзе ад Саюзу аддзялілася група, якая стварыла альтэрнатыўны, ляяльны да ўлады Саюз пісьменьнікаў Беларусі.

У СБП больш за 450 сяброў.

На пачатку тыдня Міністэрства юстыцыі пачало праверку дзейнасьці СБП, запатрабаваўшы дакумэнты з 1 студзеня 2018 году да 1 ліпеня 2021 году па 27 пунктах, зьвязаных са статутнай дзейнасьцю арганізацыі.

14 ліпеня ў офіс СБП уварваліся сілавікі, правялі ператрус, апячаталі памяшканьне і канфіскавалі тэхніку.

Ператрус таксама зладзілі і ў кватэры старшыні СБП Барыса Пятровіча. Ён цяпер на волі пад падпіскамі аб невыдаваньні і аб нявыезьдзе.ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Вярхоўны суд ліквідаваў БХК, гэта была перадапошняя зарэгістраваная праваабарончая арганізацыя

Ліквідацыя недзяржаўных арганізацый у Беларусі

У красавіку міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што ў адказ на заходнія санкцыі ў Беларусі можа быць зьнішчана грамадзянская супольнасьць.

«Любое далейшае ўзмацненьне жорсткасьці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасьць, пра якую яны клапоцяцца, перастане існаваць. І гэта будзе, я лічу, абсалютна абгрунтавана ў дадзенай сытуацыі», — сказаў Макей.

22 ліпеня Аляксандар Лукашэнка заявіў пра зачыстку недзяржаўных арганізацый.

«Так і ўрад, і МЗС пабеглі за „дэмакратыяй“ і пастваралі ў нас (хай Макей ізноў ня прыме на свой рахунак, гэта і да яго яшчэ было, яму гэта ў спадчыну дасталася, трэба цяпер разграбаць), і мы атрымалі пад 2 тысячы на невялікую краіну НДА, НКА, бандытаў і замежных агентаў. Ну і што, дэмакратыю атрымалі?»

«Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? Там ужо тысячы людзей працуюць, нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі», — сказаў Лукашэнка.

30 ліпеня Лукашэнка заявіў, што «пад выглядам дабрачыннасьці некамэрцыйныя арганізацыі адпрацоўваюць чужую палітычную замову». Ён сказаў, што розных недзяржаўных фондаў, прыватных установаў, праваабарончых арганізацый у Беларусі было паўтары тысячы.

«У выніку праведзеных мерапрыемстваў выдзелена 185 дэструкцыйных структураў, якія нясуць патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бясьпецы, у тым ліку прадстаўніцтва замежнай некамэрцыйнай арганізацыі, 71 рэспубліканскае і мясцовае грамадзкае аб’яднаньне, 113 установаў», — сказаў Лукашэнка на нарадзе з чыноўнікамі.

Зь сярэдзіны ліпеня адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацыяў па ўсёй краіне. Пад пагрозай існаваньне дзясяткаў асьветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, дасьледчых і іншых арганізацыяў. Прадстаўнікоў установаў затрымліваюць, праводзяць у іх дома і ў офісах ператрусы, арыштоўваюць рахункі.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», ужо ліквідавалі больш за 30 НДА, больш за 100 — у працэсе ліквідацыі ці пад яе пагрозай.

Сярод ліквідаваных арганізацый

  • Human Constanta
  • Беларуская асацыяцыя журналістаў
  • Беларускі Хэльсынскі камітэт
  • Гродна Лайф Медыя
  • Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
  • Мэдыяплятформа «Имена»
  • Мова нанова
  • Офіс па правах людзей з інваліднасьцю
  • ПЭН-цэнтар
  • Тэрыторыя правоў
  • Цэнтар прававой трансфармацыі


Categories: Этнацыд беларусаў, Uncategorized

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: