Гэта брашура напісана пад уплывам падзей Рэвалюцыі надзеі 2020; непасрэдным сведкам некаторых з іх была сама Ірына Хадарэнка. У брашуры чытач можа знайсьці адказы на некаторыя пытаньні, пачынаючы ад гісторыі партызанскага руху на беларускіх землях да сучасных метадаў барацьбы грамадзян за свае правы; ці сапраўды беларусы – нацыя партызан або гэта толькі папулярны міф? і што рабіць, каб наблізіць доўгачаканую перамогу?
Брашура складаецца з пяці раздзелаў: Гістарычныя перадумовы партызаншчыны; Дык хто насамрэч ворагі? Самаабарона: базавыя прынцыпы; Салідарнасць: бег па гарызанталі; Супраціў: патуранне злу толькі памнажае яго.
Сваю працу аўтар прысвячае сваім продкам, “якія бралі ўдзел у партызанскім руху і актыўна змагаліся з несправядлівасцю”.
Ірына Хадарэнка “ПАДРУЧНІК ПАРТЫЗАНКІ”, Н’ю-Ёрк, 2021, 51 с. ISBN 978-163848576-6.
Categories: Аб'явы, Асьвета, Нацыя прачынаецца, Праект "РАЗАМ", Uncategorized
Пакінуць адказ