Этнацыд беларусаў: Коўл заявіў, што найбліжэйшым часам чакае вызвалення вялікай групы палітвязняў

За мінулыя разы былі вызваленыя некалькі сотняў чалавек.

Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл у інтэрв’ю New York Times заявіў, што неўзабаве чакае вызвалення беларускіх палітвязняў.

Нагадаем, што ў выніку візітаў амерыканскай дэлегацыі ў папярэднія разы былі вызваленыя 438 чалавек: 21 чэрвеня 2025 года — 14 палітвязняў, 11 верасня — 51 чалавек, 13 снежня — 123 чалавекі, 19 сакавіка 2026 года — 250 чалавек.

Але апошняе вызваленне адбылося пяць месяцаў таму, у сярэдзіне сакавіка.

Зараз, паводле правабаронцаў, у Беларусі 878 палітвязняў.



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць каментар