Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач

Ціханоўская можа няшмат, але ніхто іншы не можа гэтага «няшмат», піша ў фэйсбуку Стась Карпаў.

Святлана Ціханоўская. Фота: lookby.media

Амаль усе прэтэнзіі, якія выстаўляюцца Ціханоўскай, бясспрэчна, слушныя. Але слушныя ў рамках тэорыі мультысусвету.

У нейкай з паралельных рэальнасцяў, дзе Ціханоўская можа на нешта паўплываць, яе зацята крытыкуюць за тое, што яна мала на што ўплывае.

Напрыклад, у сусвеце, дзе беларусы маюць калектыўны розум, – ім можна аддаць каманду пад кодавай назвай «спарыш»: захапіце ЦУМ, мае міньёны і хай нехта першым загіне на барыкадах. Для чаго вызваліце з-за кратаў Спарыша, перанясіце яго на поле бою і акуратна пакладзіце пад БТР.

У той рэальнасці, дзе мы з вамі апынуліся, Ціханоўская не можа зрабіць амаль нічога, але гэтае «амаль» патрабуе вельмі высокай ступені адпаведнасці актара кантэксту.

Напрыклад, уявіце сабе, што замест Ціханоўскай апынулася б Карач.

Да-да, тая самая, якая «как будет по-белорусски унитаз?»

Ціханоўскую ўжо 5 гадоў рады бачыць лідары еўрапейскіх краін. Карач не рады бачыць нават у літоўскім візавым цэнтры.

Ёсць упэўненасць, што наша Вольга справілася б задачай быць прыемным суразмоўцам для ўсіх адэкватных палітыкаў Захаду лепей?

Няма такой упэўненасці.

Нават Спарыш ходзіць у сваіх жоўтых акулярах каб пераканаць сябе ў тым, што ён — пчолка, а Карач — мядок.

Пракоп’еў, які то выклікае 70‑гадовага дзеда на рынг то перастаўляе крэслы?

Чувак, які купіў сабе лыцарскія латы навыраст і чакаў, пакуль з турмы выйдзе конь-ціханоўскі з вышыні якога ён будзе махаць двуручнікам? І цяпер высветлілася, што конь — не конь, а шалёны поні, а дарагі Вадзім сядзіць на ім задам наперад і бразгае латамі як стары савецкі набор рондаляў…. Ён бы справіўся?

Усе гэтыя людзі, якія фапаюць самі на сябе як лабараторныя пацукі з электродамі ў гіпаталамусе?

Ціханоўская можа зрабіць не шмат. Амаль нічога. Але гэтае амаль называецца «быць у кожным моманце нармальным, прыемным, псіхічна здаровым чалавекам»

І вось высвятляецца, мае дарагія, што з гэтай задачай вакол яе амаль ніхто не ў стане справіцца. Вось у чым самы страшны і галоўны п**ец.

Яна проста нармальная. І гэтага хапае для хоць нечага. А астатнія (за рэдкім выключэннем) — не нармальныя. І не здатныя ні на што.

І таму ў яе няма канкурэнтаў.

Не таму, што яна гігант. А таму, што астатнія з’**ліся да мышэй.

І па вялікім рахунку нас павінна хваляваць не Ціханоўская, а тая інтэлектуальная і маральная Палесціна вакол яе.

Калі заўтра ў нашым сусвеце адбудзецца раптоўная карэкцыя — што мы будзем рабіць? Хто з кім будзе канкураваць? Прыемны чалавек — з клінічаскімі? Гэта, бясспрэчна, лепей, чым зараз, калі ў нас клінічаскі ў сімбіёзе з непрыемным. Але не той сусвет, які б я выбраў, калі б выбіраў.

* * *

Тэксты ў рубрыцы «Меркаванні» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з пазіцыяй Рэдакцыі.

Чытайце яшчэ



Categories: Асобы, Мараль, Нацыя Беларусы, Нацыя прачынаецца

Пакінуць адказ