Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны

Пасля таго як стала вядома пра выхад на волю 25 палітвязняў, «Байсолам» быў абвешчаны тэрміновы збор грошай.

Мэта — выплаціць як мінімум па €1 000 кожнаму чалавеку ў межах праграмы падтрымкі палітвязняў і вызваленых. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, побытавыя выдаткі. Усяго плануецца сабраць 25 тысяч еўра.

За паўтары гадзіны, па стане на 14:50, сабрана ўжо больш за палову сумы — 13 400 еўра з 25 тысяч.

Збор працягваецца.



Categories: Мараль, Нацыя прачынаецца, Праект "РАЗАМ", Этнацыд беларусаў

Пакінуць каментар