Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка

Лідар дэмакратычных сілаў Беларусі пракаментавала вызваленне 25 палітвязняў. У відэазвароце яна адзначыла, што перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка, але гэтую працу нельга спыняць.

Джон Коўл у Мінску, 16 верасня 2026. Фота БелТА

«Я вельмі рада за кожнага і кожную, хто сёння нарэшце апынуўся на свабодзе. А таксама за іх родных і блізкіх, якія чакалі гэтага дня. Мы таксама бачым, наколькі цяжка ідуць перамовы аб вызваленні людзей. Кожнае вызваленне патрабуе вялікіх намаганняў, і відавочна, што Лукашэнка не хоча адпускаць усіх палітычных зняволеных», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Яна выказала ўдзячнасць за складаную перамоўную працу амерыканскаму боку.

«Важна, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, яна прыносіць канкрэтны гуманітарны вынік, — людзі выходзяць на свабоду. Менавіта таму гэтую працу нельга спыняць», — падкрэсліла палітык.



Categories: Зьнешнія адносіны, Мараль, Нацыя прачынаецца, Праект "РАЗАМ", Этнацыд беларусаў

Пакінуць каментар