Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС

«Нельга дазваляць рэжыму нас раскалоць. Тыя дылемы, якія закідваюцца, — ціск ці дыялог, перамовы ці санкцыі — фальшывыя. Адно без другога не працуе. Без ціску рэжым не будзе весці сур’ёзны дыялог».

Святлана Ціханоўская 27 кастрычніка ў Ірландыі з партрэтам 71‑гадовага палітвязня Вацлава Арэшкі. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская у адмысловым відэазвароце адгукнулася на ліст за вызваленне палітвязняў. Яна падтрымала патрабаванні вызваліць людзей і спыніць рэпрэсіі, расказала пра працу з міжнароднымі партнёрамі і патлумачыла, чаму для вызваленняў патрэбныя і ціск, і перамовы.

«Хачу сказаць вялікі дзякуй усім, хто падпісаў ліст за вызваленне палітвязняў. Я з вялікай павагай стаўлюся да ўсіх былых палітвязняў — і тых, хто падпісаў ліст, і тых, хто выказвае сумневы.

І я сама падпісала б яго, бо падзяляю ваш боль, і выказаныя патрабаванні — вызваліць людзей, спыніць рэпрэсіі, каб усе маглі вярнуцца дадому. Яны справядлівыя. І я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб ваш голас быў пачуты.

Не трэба спрачацца, хто больш хоча вызвалення людзей. Нельга дазваляць рэжыму нас раскалоць. Тыя дылемы, якія закідваюцца, — ціск ці дыялог, перамовы ці санкцыі — фальшывыя. Адно без другога не працуе. Без ціску рэжым не будзе весці сур’ёзны дыялог», — сцвярджае дэмакратычная лідарка.



Categories: Мараль, Нацыя Беларусы, Нацыя прачынаецца

Пакінуць адказ