Нацыя Беларусы

Фатограф Сяргей Плыткевіч паказаў прыгажосці Беларусі з вышыні птушынага палёту

“Хартыя 97”, 13 чэрвеня 2015 г. Адзін з самых вядомых фатографаў Беларусі Сяргей Плыткевіч праляцеў на верталёце з Заслаўя ў Гародню. 3 Onliner.by прапануе паглядзець на каралеўскія замкі і элегантныя касцёлы з вышыні, ацаніць маштабы самага вялікага ў Беларусі гістарычнага… Read More ›

Кангрэс Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў саступаў па маштабе і якасці ковенскаму Кангрэсу даследчыкаў Беларусі — рэпартаж

“Наша Ніва”, 30 мая 2015 г. 27—28 мая ў Мінску праходзіць шосты кангрэс Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ). Першае пасяджэнне Асацыяцыі было праведзена ў 1990 годзе ў Мінску. Як зазначаў Адам Мальдзіс, ганаровы старшыня МАБ, гэта адбылося пасля натхняльнай сустрэчы ў… Read More ›

Святаслаў Шабовіч: Светлыя гады маленства, пякельная ноч і паветраныя змеі — успаміны беларуса, які выжыў на радзіме і паслужыў у амерыканскім войску

“Наша Ніва”, 17 мая 2015 г. Выйшла кніга пра тое, як галоўны герой згубіў спачатку бацьку, потым маці, знайшоў цётку і дзядзьку – і выратаваўся, спачатку з’ехаўшы ў Нямеччыну, а потым у ЗША. У «Бібліятэцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» выйшлі… Read More ›

Што зрабіў Аляксандар Надсан для Беларусі

“Радыё Свабода”, 16 красавіка 2015 г. Галоўнае, што зрабіў пры жыцьці і пакінуў па сыходзе а. Аляксандар Надсан і што не было б магчыма безь яго. Аляксандар Надсан Іншыя артыкулы на гэтую тэму Вяртаньне ў сьвятло Айцец Аляксандар не баяўся… Read More ›

Вінцук Вячорка. Сяржук Вітушка – узор беларускага інтэлігента

“Радыё Свабода” Як бы я расказаў пра Талаку цяперашняй моладзі? Талака – гэта пасьпяховы адказ беларускае моладзі другой паловы 80-х гадоў на плян савецкай імпэрыі рашчыніць беларускі народ у катле пад назвай «новая гістарычная супольнасьць – савецкі народ». Па-сучаснаму кажучы,… Read More ›

Нэлі Бекас: “ГІБРЫДНАЯ” САМАБЫТНАСЬЦЬ МОВЫ ПОСТ-САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ

Артыкул апублікаваны на англійскай мове ў часопісе: Journal on Ethnopolitics and Minority Issues in Europe. Vol 13, No 4, 2014, 26-51. Nelly Bekus, Associate Research Fellow, University of Exeter, UK е-mail: n.bekus@exeter.ac.uk. Пераклад Наталіі Баркар Пытаньне моўнай палітыкі ў Беларусі… Read More ›

Пётра Мурзёнак: ЯКІ НАЦЫЯНАЛІЗМ ПАТРЭБЕН БЕЛАРУСІ

Ключавыя словы: нацыяналізм, уключнасьць, будаўніцтва беларускай дзяржавы Уступ Нацыяналізм – гэта ідэалогія, скіраваная на палітычнае і эканамічнае развіццё нацыі, на далейшае ўдасканаленьне культуры, традыцый, мовы і этнічнай унікальнасьці народа. З’яўленьне ідэалогіі нацыяналізму было адным з неабходных прадумоў пасьпяховага змаганьня асобных… Read More ›

Аляксандр Згерскі: Апавяданьне ЧАРОЎНЫ ФЛІКЕР

Прыемная мелодыя будзільніка, якая паспела за кароткі час абрыднуць, прарэзала цемру начнога небыцця і нагадала пра тое, што свет яшчэ не згас для адной пары вачэй, то бок для мяне. Так пачыналася раніца поўная песімізму, адна з безаблічнага шэрагу шматлікіх… Read More ›

Дыскусія “БУДАЎНІЦТВА НАЦЫІ І СУЧАСНАСЬЦЬ – 2014”

Дыскусія была арганізавана часопісам праз “Скайп”. Даём пераклад на беларускую мову часткі дыскусіі, якая тычылася нацыянальнага будаўніцтва ў пост-савецкіх рэспубліках. Удзельнікі: Інга Поповайтэ, Ірына Хадарэнка, Антон Шэхаўцоў і Пётра Мурзёнак (уся дыскусія)

Вадзім Шышко: 90-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ АЛЕСІ УМПІРОВІЧ – ШЧЫРАЙ ПАТРЫЁТКІ БЕЛАРУСІ

90 гадоў таму, 11 студзеня, у вёсцы Азярава, што знаходзіцца на самай мяжы Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў, у сям’і Лявона і Крысьціны Умпіровічаў нарадзілася дзяўчынка, якой бацькі далі чароўнае беларускае імя Алеся. Юбілей Алесі Умпіровіч (увесь артыкул)

Aljaxandar Zgerski: MAGIC FLICKER

(Abstract, magazine “CULTURE, NATION”, March 2015, issue 9, pp. 44-74) Narrative “Magic flicker” is written in Belarusian in the pamphlet genre. It is about surrealism and reality in today’s Belarus.

Фёдар Клімчук: Да этнагенезу беларусаў і ўкраінцаў

“Наша Ніва”, 15 лютага 2015 г. Посуд, знойдзены на гарадзішчы Банцараўшчына (у раёне Ждановіч пад Менскам). Артыкул вядомага беларускага навукоўца публікуецца паводле: Ф.Д. Клімчук. Да этнагенезу беларусаў і ўкраінцаў // České vědomí Bělarusi / Чэшскае ўсведамленне Беларусі. Věra Lendělová, Jiří… Read More ›

Як праходзіла дэпартацыя з Баранавіч у 1951 годзе. Успаміны відавочцы

З успамінаў Міхаіла Барысевіча (запісаў Руслан Равяка, 1998), intex-press.by Нават пасля заканчэння вайны савецкая ўлада працягвала рэпрэсіі супраць свайго народа. Арышты і вывазы не спыняліся да смерці Сталіна. І тычыліся яны не толькі тых асоб, хто нейкім чынам супрацоўнічаў з… Read More ›

Вінцук Вячорка: Пётра Машэра, або Як русіфікавалі прозвішчы

“Наша Ніва”, 13 лютага 2015 г. Было на БТ такое шоў «Подводная одиссея команды Кухто». Назва жыўцом перанятая ад тэлевізійнага цыклю выдатнага францускага акеаноляга, вынаходніка сучаснага аквалянгу, кінэматаграфіста Жака-Іва Кусто. Кожны сам – да пэўнае мяжы – распараджаецца сваім прозьвішчам,… Read More ›

Вячаслаў Насевіч: У Беларусі рэалізаваўся не зусім той спосаб пабудовы нацыі, да якога заклікалі нацыянальныя агітатары

“Наша Ніва”, 10 лютага 2015 г. Перш за ўсё абгавару, што я разглядаю ідэнтычнасць як шматузроўневую з’яву. Чалавек схільны атаясамліваць сябе з колам сваіх родзічаў, сацыяльнай альбо прафесійнай групай, зямляцтвам (малой радзімай), этнасам (нацыяй), цывілізацыйнымі альбо канфесійнымі супольнасцямі (хрысціянін, еўрапеец)…. Read More ›

Сяргей Ваганаў: Развітанне з будучыняй, альбо Як закрываюцца школы

“Наша Ніва”, 1 лютага 2015 г. Сяргей Ваганаў пабываў у Браслаўскім раёне, дзе ў 1960-я гады працаваў настаўнікам. «…Дарэчы, і тваю школу ў Далёкіх з верасня закрылі, — Ванда бездапаможна ўздыхнула, і размова перайшла на Опсаўскую школу-­інтэрнат, у якой прайшло ўсё… Read More ›

Севярын Квяткоўскі: Бурбалкі «рускага кіпню»

Радыё “Свабода”, 31 студзеня 2015 г.   Севярын Квяткоўскі Siarhiej Bakaviec задаецца пытаньнем: «У маёй дачкі клясная кіраўнічка ў гімназіі, выкладчыца расейскай мовы й літаратуры, Яфрэмава, на палітінфармацыях увесь час расказвае пра Расею, гаворыць: «У нас в России», а на спробы… Read More ›

Алесь Краўцэвіч: Беларусам патрэбен здаровы нацыяналізм

Радыё “Свабода”, 20 студзеня 2015 г. Алесь Краўцэвіч Інтэрв’ю Міхася Скоблы Днямі ў Менску прайшла прэзэнтацыя новай кнігі Алеся Краўцэвіча «Краіна пагранічча», у якой знаны гісторык дасьледуе фэномэн знаходжаньня беларусаў на культурным і палітычным памежжы. Сёньня ён — госьцем перадачы. — Алесь, дык чаго больш дае… Read More ›

“КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”, праект “РАЗАМ”, дадатак №6: Розьніца паміж гаворкамі і пісьменнымі мовамі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Масковіі ў канцы ХІУ ст.

№6. Розьніца паміж гаворкамі і пісьменнымі мовамі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Масковіі ў канцы ХІУ ст.

PDF-file восьмага нумара часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”

Дарагія сябры! Вы можаце чытаць, як асобныя артыкулы часопіса, зьмешчаныя на вэб-сайце, так і маеце магчымасьць раздрукаваць увесь нумар часопіса.  Усяго найлепшага. PDF-file восьмага нумара часопіса КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ

Вадзім Шышко: ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКАЙ ЭЛІТЫ

  Вадзім Шышко: ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКАЙ ЭЛІТЫ Як кажуць псіхолагі, калі хочаш, каб чалавек з’ехаў з глузду, прымусь яго рабіць бяссэнсоўную працу. Уласьцівасьць нашай чалавечай псіхікі такая, што нам заўсёды патрэбна якое-нібудзь тлумачэньне таму, што мы робім, чым бы мы… Read More ›

Аляксандр Згерскі: ШТО БАДЗЕЦЬ РАСІЮ, або КУЛЬТЫВАЦЫЯ РЭСЕНТЫМЕНТУ

  Аляксандр Згерскі: ШТО БАДЗЕЦЬ РАСІЮ, або КУЛЬТЫВАЦЫЯ РЭСЕНТЫМЕНТУ У сярэдзіне гэтага лета я вырашыў завітаць у вёску да сваякоў у Магілёўскай вобласці. Па дарозе туды надумаўся заехаць у вясковую краму. Там я пачаў з агляду асартыменту тавараў і іх… Read More ›

Пётра Мурзёнак: В ВОЛОГДЕ! – ДЗЕ?!

Пётра Мурзёнак: В ВОЛОГДЕ! – ДЗЕ?! Cлухаючы песьню “ВОЛОГДА”, уключанаю ў рэпертуар ансамбля “Песьняры” пад ціскам Міністэрства культуры як твор савецкіх аўтараў і стаўшай папулярнай у яго выкананьні, у мяне заўжды ўзнікала пытаньне: ну няхай было і будзе добра ў… Read More ›

Ірына Хадарэнка: НАЦЫЯ VS. ПРАФАНАЦЫЯ?

Ірына Хадарэнка: НАЦЫЯ VS. ПРАФАНАЦЫЯ? Нягледзячы на тое, што мноства сучасных інтэлектуалаў любяць шпацыраваць па інфармацыйнай прасторы з хабермасаўскім транспарантам – “час постнацыянальнай ідэнтычнасці”, шэраг апошніх падзей у геапалітычнай сферы красамоўна даказвае адваротнае: здаваць у антыкварную краму гісторыі таямнічы куфэрак… Read More ›

Вадзім Шышко: СЛАВЯНЕ?

  Вадзім Шышко: СЛАВЯНЕ? На сёньняшні дзень лідарам сярод славянскіх краін з’яўляецца Расея. І на правах лідара яна намагаецца тым ці іншым чынам сабраць вакол сябе астатнія славянскія краіны. Калі ў сітуацыю надта не ўглядацца, то ўсё гэта выглядае даволі… Read More ›

Вадзім Шышко: ФІЗІЯЛОГІЯ НАЦЫЯНАЛІЗМУ

Вадзім Шышко: Фізіялогія нацыяналізму Нацыяналізм – гэта адно з тых супярэчлівых адкрыцьцяў ХІХ стагодзьдзя, ацэнкі якога па сёньняшні дзень адрозьніваюцца супрацьлегласьцю і нявызначанасьцю. З аднаго боку, менавіта пад сьцягам нацыяналізму вялікая колькасьць краін здолела вызваліцца з-пад прыгнёту наднацыянальных імперый, якія… Read More ›

Discussion “NATION BUILDING AND MODERNITY – 2014”. Participants: Iryna Khadarenka, Inga Popovaite, Anton Shekhovtsov, Piotra Murzionak

  Discussion “NATION BUILDING AND MODERNITY – 2014” organized on-Skype by magazine “CULTURE, NATION”, November 24, 2014 Participants: Iryna Khadarenka, Inga Popovaite, Anton Shekhovtsov, Piotra Murzionak   Iryna Shumskaya (creative pseudonym – Iryna Khadarenka) is writer, civic activist, PhD in… Read More ›

80 год споўнілася АНАТОЛЮ ІВАНАВІЧУ ХРАНОЎСКАМУ

80 год споўнілася АНАТОЛЮ ІВАНАВІЧУ ХРАНОЎСКАМУ Анатоль Іванавіч Храноўскі – знакаміты дзеяч беларускай эміграцыі ў Паўночнай Амерыцы, справіў сёлета 80-гадовы юбілей. Анатоль Іванавіч Храноўскі нарадзіўся 3 сакавіка 1934 года ў Слоніме. Пасьля другой сусьветнай вайны разам з бацькамі вымушана апынуўся… Read More ›

Piotra Murzionak: IN VOLOGDA! – WHERE?!

Piotra Murzionak: IN VOLOGDA! – WHERE?! (Abstract, magazine “CULTURE, NATION”, December 2014, issue 8, pp. 36-40) Soviet Union collapsed, Belarus gained independence, however, and as before the state prefers only Russian-language songs (look at “Slavic Bazaar”. Nothing has changed since… Read More ›

Iryna Khadarenka: NATION VS. PROFANATION?

Iryna Khadarenka: NATION VS. PROFANATION? (Abstract, magazine “CULTURE, NATION”, December 2014, issue 8, pp. 41-46) The essay is dedicated to the complexity of the nation-building process in modern Belarus on a background of ideological competition between ethnic-primordial and common-civic concepts… Read More ›

Іван Шыла: Топ-21 беларускіх песень ХХІ стагоддзя

“Наша Ніва”, 29 лістапада 2014 г. Складаць любыя спісы, якія грунтуюцца не на аб’ектыўных паказчыках, справа няўдзячная. З музыкай — сітуацыя тым больш ускладняецца. Але гэтая 21 песня — мае суб’ектыўныя назіранні і адчуванні ўплыву беларускай музыкі на асяродкі маіх… Read More ›

Праект Маніфеста ў абарону незалежнасці Беларусі — абмяркоўвайце!

“Наша Ніва”, 2 сьнежня 2014 г. Яго мяркуецца прыняць на Кангрэсе ў абарону незалежнасці, які мае адбыцца 21 снежня. Яго арганізуюць Рада беларускай інтэлігенцыі і Таварыства беларускай мовы. Да іх нечакана далучылася лукашэнкаўская Ліберальна-дэмакратычная партыя. Месца правядзення форуму пакуль невядомае…. Read More ›

Валер Карбалевіч: Чаму Лукашэнка ненавідзіць нацыяналістаў

Новая агрэсіўная зьнешнепалітычная дактрына Расіі, якая прадугледжвае прымяненьне сілы для абароны «русского мира», усталяваньне кантролю над ім, стала выклікам для Беларусі, у тым ліку для дзейнага рэжыму. На гэта трэба неяк рэагаваць. Незалежныя экспэрты цьвердзяць, што адзіным рацыянальным рашэньнем Лукашэнкі ў сытуацыі пагрозы з усходу… Read More ›

Ганна Валынец: 7 спосабаў займець шлюбны строй з нацыянальным калярытам

Дзе беларусу добра. Мы не пытаемся, мы адказваем. Мы паказваем установы і арганізацыі, завітаўшы ў якія беларусы пачуваюцца, як дома. Дзе ўсё сваё — мова і кнігі, фільмы і стравы, напоі і ўборы, справы і забавы, героі і сьвятыя. Штотыдзень… Read More ›

Булгакаў: Для Лукашэнкі нацыяналісты — носьбіты анталягічнага зла

 Радыё “Свабода”, 21 лістапада 2014 г. Інтэрвью Віталя Цыганкова Валер Булгакаў, архіўнае фота «Я ненавіджу нацыяналістаў, бо гэта радыкальныя людзі, якія абавязкова, як ва Ўкраіне, прывядуць да катастрофы ў грамадзтве», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка. Ці характарызуюць гэтыя словы ягонае стратэгічнае стаўленьне да нацыянальных праблемаў? Чаму нават на фоне ўкраінскіх… Read More ›

Дзяніс Рабянок: Трагедыя Украіны хай стане беларусам навукай

Усе мы назіраем трагедыю ў суседняй Украіне. Сотні тысяч людзей трапілі ў страшную пастку, апынуўшыся пад уладай сапраўдных бандытаў. Выкраданні людзей, рабункі крамаў, інкасатарскіх машын, аўтасалонаў і проста прыватных дамоў — гэта стала будзённасцю ў тых гарадах, дзе гаспадараць сепаратысты — прыхільнікі… Read More ›

Алег Рудакоў: Якія сімвалы яднаюць беларусаў? Погляд з Сібіры

“Наша Ніва”, 20 лістапада 2014г. З’едзьце з краіны на трыццаць гадоў, а потым вазьміце свае старыя паштоўкі і паглядзіце, што Вам нагадвае пра Вашу Радзіму? Для Сібірскіх Беларусаў усё вельмі проста. Для нас Беларусь — гэта тое чаго няма тут… Read More ›

Сяргей Макарэвіч: «Народ наш на зямлі не лішні…». Сёння дзень нараджэння Кастуся Акулы

Сёння, 16 лістапада, споўнілася б 89 гадоў Кастусю Акулу. Каб успомніць пра яго, не абавязкова чакаць круглых дат — раз на пяць-дзесяць гадоў. Фота адрэтушавала Ірына Варабей. Восем гадоў я адкладаў паездку ў гэтую вёску. Штогод, калі прыходзіла лета, узгадваў пра… Read More ›