Алексіевіч: Час і тэхніка працуюць на свабоду

Інтэрв’ю Яна Максімюка са Святланай Алексіевіч. Радыё “Свабода”.

21 лістапада 2013

Сьвятлана Алексіевіч — беларуская пісьменьніца, піша па-расейску.

Апублікавала, сярод іншага, «пяцікніжжа пра гісторыю чырвонага чалавека»: «У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд хэнд». Ляўрэатка шматлікіх міжнародных літаратурных прэмій. Жыве ў Менску.

Алексіевіч: Час і тэхніка працуюць на свабоду
Алексіевіч: Час і тэхніка працуюць на свабоду Алексіевіч: Час і тэхніка працуюць на свабоду Алексіевіч: Час і тэхніка працуюць на свабоду Алексіевіч: Час і тэхніка працуюць на свабоду

Ліставаньне з прэзыдэнтамі

Ян Максімюк: На пачатку прыміце мае віншаваньні з нагоды прэміі Мэдычы, якую на днях далі вам у Францыі за кнігу «Час сэканд хэнд». І ў сувязі з гэтым маё першае пытаньне. Яно можа вам падацца досыць рытарычным, але я ўсё ж пастаўлю яго. Можаце адказваць, можаце не. Гэта прыемна атрымліваць літаратурныя прэміі за мяжою?

Сьвятлана Алексіевіч: Сапраўды, дзіўнае пытаньне. Канешне, гэта заўсёды радасна, таму што прэмія сьведчыць аб тым, што твая праца знаходзіць водгук і што цябе разумеюць, цябе чытаюць. Для пісьменьніка гэта, безумоўна, харошыя хвіліны.

Хацелася б, каб і на бацькаўшчыне было нешта такое – ня ў тым сэнсе, што я хачу прэміі – а каб былі такія адносіны да пісьменьніка, як за мяжою.

Напрыклад, я атрымала ліст ад прэзыдэнта Нямеччыны, якога тады, калі мне ўручалі Прэмію міру нямецкіх кнігавыдаўцоў у кастрычніку, не было ў Нямеччыне. Ён піша, што шкадуе аб гэтым, але хоча са мной сустрэцца. І ён кажа: я ведаю, што вы будзеце яшчэ ў сьнежні, вось давайце і сустрэнемся. Вы разумееце, які там узровень адносінаў да пісьменьніка, да тэмаў, якімі мы займаемся. Гэта радасна і сумна адначасова.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=118208



Categories: Літаратура, Мова, Нацыя

Пакінуць каментар