18 верасьня 2019 году
Тацяна Ярмашчук, Міхаіл Агееў
30 гадоў таму ў краінах Варшаўскай дамовы адбыліся рэвалюцыі, якія прывялі да краху камуністычнага рэжыму ў Эўропе і сталі прадвесьнікам распаду СССР. Узгадваем падзеньне Бэрлінскага муру, аксамітную рэвалюцыю ў Чэхаславаччыне і зрынаньне рэжыму Чаўшэску ў Румыніі. Настоящее время прыгадвае, як гэта было.
ПОЛЬШЧА
У Польшчы пачаліся масавыя пратэсты і страйкі. Прычынай паслужыў рост цэн на мяса, што стала вынікам сацыяльна-эканамічнага крызысу, які пачаўся ў Польскай Народнай Рэспубліцы ў канцы 70-х.
Пачаўся ўсеагульны страйк на суднабудаўнічай вэрфі ў Гданьску. Страйкавы камітэт узначаліў 37-гадовы электрык Лех Валэнса, звольнены з працы праз крытыку прафсаюзаў і ўдзел у пратэстах.
У ноч на 17 жніўня з прадстаўнікоў 28 страйкавых камітэтаў Труймяста (Гданьск, Сопат і Гдыня) быў створаны Міжзаводзкі страйкавы камітэт на чале з Валэнсам. Сярод 21 патрабаваньня камітэту першымі былі дазвол на стварэньне незалежных прафсаюзаў, гарантыі права на забастоўкі, забесьпячэньне свабоды слова, вызваленьне палітвязьняў і павышэньне заробку. Аналягічныя страйкавыя камітэты зьявіліся і ў іншых гарадах.
Прадстаўнікі 36 рэгіянальных аддзяленьняў незалежных прафсаюзаў, сабраўшыся ў Гдыні, утварылі адзіную арганізацыю пад назвай «Салідарнасьць», старшынём якой стаў Лех Валэнса. Да сярэдзіны лістапада яна аб’яднала больш за 7 млн шахтароў, мэталюргаў, транспартнікаў, машына-і суднабудаўнікоў некалькіх прамысловых рэгіёнаў Польшчы. Да «Салідарнасьці» далучыліся таксама інтэлігенцыя і прадстаўнікі каталіцкай царквы. Да сярэдзіны 1981-га ў арганізацыю ўваходзілі каля 10 млн чалавек – гэта амаль палова працаздольнага насельніцтва Польшчы.
На пасяджэньні Камітэту нацыянальнай абароны быў зацьверджаны плян магчымага ўвядзеньня прамога ваеннага праўленьня ў краіне, які прасоўвалі прыхільнікі «жорсткай рукі» ў Польскай Народнай Рэспубліцы.
Памяркоўны Станіслаў Каня на пасадзе Першага сакратара ЦК ПНР быў заменены на старшыню Савета міністраў генэрала Войцэха Ярузэльскага.
Войцэх Ярузэльскі, апасаючыся чарговай хвалі страйкаў і прадухіляючы магчымую інтэрвэнцыю СССР, абвясьціў аб увядзеньні ў краіне ваеннага становішча. Яно працягнулася да сярэдзіны 1983 году. Лех Валэнса быў арыштаваны. За гэты пэрыяд загінула 115 актывістаў польскай апазыцыі, структуры якой былі цалкам разбураныя. Пасьля сьмерці Леаніда Брэжнева Ярузэльскі пачаў курс на зьмякчэньне ваеннага рэжыму і ўрэшце адмовіўся ад суду над 10 лідэрамі «Салідарнасьці».
Урад Польшчы прыняў закон аб амністыі, пад які падпалі 1200 удзельнікаў антыўрадавых выступаў (225 зь іх знаходзіліся ў турмах).
Прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган абвясьціў аб адмене санкцый супраць Варшавы, якія каштавалі польскай эканоміцы $ 15 млрд.
У лютым-красавіку ў Варшаве прайшлі пасяджэньні «круглых сталоў», у якіх узялі ўдзел прадстаўнікі кіраўнічай «Польскай аб’яднанай рабочай партыі» і апазыцыі.
Бакі дамовіліся аб стварэньні двухпалатнага парлямэнту, часткова дэмакратычных выбарах у Сэйм, дзе прадстаўнікі апазыцыі маглі разьлічваць ня больш, як на 35% мандатаў, і дэмакратычных у Сэнат – новаствораную верхнюю палату парлямэнту.
Легалізаваная дзейнасьць «Салідарнасьці».
4 і 18 чэрвеня праходзяць выбары ў Сэйм і Сэнат. «Салідарнасьць» займае ўсе магчымыя 35% месцаў у Сэйме і 99 са 100 месцаў у Сэнаце.
Да ўлады прыйшоў першы некамуністычны ўрад, які ўзначаліў прадстаўнік «Салідарнасьці» Тадэвуш Мазавецкі. Гэта стала магчымым пасьля таго, як апошні камуністычны прэм’ер Чэслаў Кішчак так і ня змог сфармаваць урад і сышоў у адстаўку.
У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў перамогу атрымаў Лех Валэнса.
У Польшчы прайшлі першыя цалкам свабодныя парлямэнцкія выбары.
РУМЫНІЯ
У Брашове на заводзе грузавікоў «Чырвоны сьцяг» усчаўся працоўны канфлікт паміж рабочымі і іх начальнікамі. Прычынай канфлікту стала рэзкае скарачэньне заробкаў. Улада жорстка падавіла страйк, каля 300 дэманстрантаў былі арыштаваныя. Румынія тады перажывала складаны сацыяльна-эканамічны пэрыяд. Для пагашэньня зьнешняга доўгу большасьць аграрнай прадукцыі адпраўлялася на экспарт. У краіне не хапала прадуктаў харчаваньня, а электраэнэргія і ацяпленьне падаваліся паводле графіку.
XIV-ы зьезд кампартыі Румыніі пераабраў 71-гадовага Мікалаэ Чаўшэску на чарговы пяцігадовы тэрмін.
Пачаўся мітынг у Тымішаары, дзе пражывала значная вугорская меншасьць. Людзі пратэставалі супраць рашэньня аб дэпартацыі з краіны пастара Ласла Тэкеша, этнічнага вугорца.
Неўзабаве пратэстоўцы пачалі вылучаць эканамічныя патрабаваньні, а забурэньні перакінуліся на Бухарэст, дзе на Опэрнай плошчы распачаўся бестэрміновы мітынг з патрабаваньнем адстаўкі Чаўшэску.
Спэцслужбы пачалі страляць па дэманстрантах у Тымішаары.
Мікалаэ Чаўшэску перапыніў візыт у Іран. У той жа дзень ён выступіў па радыё і тэлебачаньні з заявай, што «дзеяньні хуліганаў у Тымішаары былі арганізаваныя і пачатыя пры падтрымцы шпіёнскіх службаў замежных дзяржаваў».
На загад Чаўшэску ў Бухарэсьце быў скліканы мітынг «у абарону заваёваў сацыялізму». Чаўшэску пачаў прамову, але яе перапыніў выбух у натоўпе. Пасьля гэтага пачалася паніка, мітынг перарос у антыўрадавыя выступы і сутыкненьні пратэстоўцаў зь міліцыяй.
Па радыё абвясьцілі, што міністар абароны Васіле Міля пакончыў жыцьцё самагубствам, але адразу ж распаўсюдзілася інфармацыя, што ён быў забіты, бо адмовіўся страляць па дэманстрантах. Гэта выклікала хвалю гневу сярод генэралаў, войска перайшло на бок пратэстоўцаў.

Войскі разам з дэманстрантамі занялі тэлецэнтар у Бухарэсьце і абвясьцілі, што «дыктатура зрынутая». Чаўшэску з жонкай спрабавалі пакінуць краіну, але гэта ім не ўдалося.
На вайсковай базе Тыргавіштэ на прысуд вайсковага трыбуналу пакаралі сьмерцю Мікалаэ Чаўшэску і ягоную жонку Алену. Пракурор абвінаваціў Чаўшэску ў «генацыдзе, які прывёў да 60 тысяч людзкіх ахвяр, падрыве дзяржаўнай улады, арганізацыі выбухаў у гарадах, падрыве нацыянальнай эканомікі і спробе ўцёкаў з краіны. Падчас рэвалюцыі загінулі больш за тысячу людзей.
ВУГОРШЧЫНА
На канфэрэнцыі Вугорскай сацыялістычнай рабочай партыі была раскрытыкаваная праца кіраўніцтва. Янаш Кадар падаў у адстаўку з пасады генэральнага сакратара ЦК ВСРП. На яго месца быў абраны цэнтрыст Карай Грос. На канфэрэнцыі прынялі праграму стабілізацыі эканомікі і скарачэньня зьнешняй запазычанасьці. У краіне распаўсюджвалася галоснасьць, пачалі ўзьнікаць новыя партыі і рухі.

Да канца 1988 году ў краіне дзейнічала больш за 40 палітычных партый і рухаў, сярод якіх Вугорскі дэмакратычны форум, Саюз свабодных дэмакратаў, Сацыял-дэмакратычная партыя Вугоршчыны, Незалежная партыя дробных і сельскіх гаспадароў, Хрысьціянска-дэмакратычная народная партыя.
Вугорская сацыялістычная рабочая партыя была перайменаваная ў Вугорскую сацыялістычную партыю. Партыя адмовілася ад ідэалёгіі марксізму-ленінізму на карысьць сацыял-дэмакратыі.
Праціўнікі пераўтварэньняў у партыі, якія захавалі вернасьць ідэалёгіі марксізму-ленінізму, утварылі новую партыю пад ранейша назвай ВСРП. Яе старшынём быў абраны Дзюла Турмэр.
Першыя свабодныя парлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне пасьля 1947 году. Перамогу атрымаў «Вугорскі дэмакратычны форум», лідэр якога Ёжэф Антал стаў прэм’ер-міністрам. Ва ўрад таксама ўвайшлі прадстаўнікі Народнай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі і Незалежнай партыі дробных сельскіх гаспадароў.
Прэзыдэнтам быў абраны Арпад Гёнц з Альянсу свабодных дэмакратаў, які заставаўся на гэтай пасадзе да 2000 году.
БАЎГАРЫЯ
Адхілены ад пасады лідэр Народнай Рэспублікі Баўгарыя Тодар Жыўкаў, які кіраваў ад 1954 году. Зьмена шматгадовага кіраўніка краіны на Пятра Младэнава прывяла да лібэралізацыі, масавых мітынгаў і стварэньня новых палітычных сіл. Гэта стала пачаткам рэвалюцыйных зьменаў у краіне.
13 апазыцыйных арганізацыў аб’ядналіся ў кааліцыйны Саюз дэмакратычных сіл (СДС). Старшынём каардынацыйнай рады быў абраны Жэлю Жэлеў.
Баўгарская камуністычная партыя адмовілася ад манаполіі на ўладу і марксісцка-ленінскай ідэалёгіі, а празь некалькі месяцаў была перайменаваная ў Баўгарскую сацыялістычную партыю.
У краіне прайшлі першыя ад 1931 году свабодныя выбары. Іх выйграла Баўгарская сацыялістычная партыя, якая атрымала 211 з 400 месцаў. Саюз дэмакратычных сіл заняў другое месца, атрымаўшы перамогу ў вялікіх гарадах. Прыхільнікі апазыцыі пачалі кампанію грамадзянскага непадпарадкаваньня.
Пётр Младэнаў падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта.
Парлямэнт выбраў Жэлю Жэлева прэзыдэнтам.
Урад, які ўзначальваў Андрэй Луканаў, падаў у адстаўку, нягледзячы на большасьць Баўгарскай сацыялістычнай партыі ў парлямэнце. Гэта адбылося на тле пагаршэньня эканамічнай сытуацыі і ўвядзеньня талёнаў на прадукты.
Саюз дэмакратычных сіл, Баўгарская сацыялістычная партыя і Баўгарскі земляробчы саюз сфармавалі кааліцыйны ўрад на чале зь беспартыйным юрыстам Дзімітрам Паповым.
Пачатак эканамічнай рэформы з лібэралізацыяй цэн і дэвальвацыяй валюты.
ЧЭХАСЛАВАЧЧЫНА
У Браціславе пачаўся пратэст студэнтаў супраць законапраекту аб вышэйшай адукацыі.
Масавая студэнцкая дэманстрацыя прайшла ў Празе. Яна была прысьвечаная памяці чэскага студэнта Яна Оплетала, які загінуў у 1939 годзе падчас пратэстаў супраць нацысцкай акупацыі. Спачатку дэманстрацыя праходзіла пад студэнцкімі лёзунгамі, але потым пачалі гучаць палітычныя. Паліцыя жорстка разагнала дэманстрацыю, што прывяло да масавых пратэстаў ва ўсёй Чэхаславаччыне.
Да акцыяў студэнтаў далучылася творчая інтэлігенцыя з тэатраў.
На Вацлаўскай плошчы ў Празе прайшла шматтысячная рабочая дэманстрацыя ў падтрымку студэнтаў.
Пад ціскам дэманстрантаў, якіх узначаліў «Грамадзянскі форум», створаны зь некалькіх апазыцыйных арганізацый, кіраўніцтва Кампартыі падала ў адстаўку, а апазыцыі была прапанаваная чвэрць месцаў ва ўрадзе.
У Празе прайшоў мітынг, у якім узялі ўдзел каля 700 тысяч чалавек.
У Чэхаславаччыне прайшла агульнанацыянальная забастоўка. Пратэстоўцы патрабавалі адмяніць канстытуцыйную норму пра галоўную ролю Кампартыі, адстаўкі прадстаўнікоў партыі і ўраду, якія скампрамэтавалі сябе, высьвятленьня абставінаў разгону пратэсту 17 лістапада, а таксама правядзеньня свабодных выбараў.
Парлямэнт адмяніў артыкул аб вядучай ролі Кампартыі.
Апошні прэзыдэнт ЧССР Густаў Гусак даручыў прэм’еру сфармаваць першы ад 1948 году некамуністычны ўрад.
Тэрмінова скліканы зьезд Кампартыі ЧССР. КПЧ адмовілася ад ранейшай мадэлі партыі, адмяніла партыйны статут і прыняла часовы дэмакратычны рэглямэнт. Быў скарочаны апарат партыі, распушчаныя партыйныя ўзброеныя фармаваньні, перагледжаная ацэнка падзеяў 1968-1969 гадоў. Некалькі былых кіраўнікоў КПЧ выключаныя з партыі, а першы сакратар Праскага гарадзкога камітэту ЦК Міраслаў Штэпан, які выступаў за падаўленьне пратэстаў, арыштаваны і асуджаны за злоўжываньне ўладай.
Парлямэнт выбраў кіраўніка «Грамадзянскага форуму» Вацлава Гаўла на пасаду прэзыдэнта, а лідэр «праскай вясны» Аляксандр Дубчак стаў старшынём парлямэнту.
Чэхаславаччына спыніла існаваньне. На яе месцы заявіліся Чэхія і Славаччына.
НЯМЕЧЧЫНА
Мяжа паміж Вугоршчынай і Аўстрыяй стала цалкам адкрытай для перамяшчэньня грамадзян. Спрашчэньне памежнага рэжыму паміж імі пачалося яшчэ ў траўні. За лета празь Вугоршчыну ў ФРГ пераехалі каля 10 тысяч грамадзян ГДР.
Урад Усходняй Нямеччыны панаваў маштабна адзначыць 40-годзьдзе стварэньня ГДР. З гэтай нагоды сябры прасавецкай Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі (САПГ) арганізавалі мітынгі. Аднак у многіх гарадах стыхійна паўсталі пратэсты супраць кіроўнага рэжыму.
Генэральны сакратар САПГ Эрых Хонэкэр абвясьціў пра падзеньне савецкага рэжыму ў краіне і склаў паўнамоцтвы. Генсекам партыі стаў Эган Крэнц, які аддзяліў партыю ад ураду.
На Александэрпляц у Бэрліне сабралася каля 400 тысяч людзей. Яны патрабавалі адстаўкі ўраду, свабоды слова і свабодных выбараў. Па ўсёй ГДР пачаліся пратэсты.
Аб’яўляецца пра зьвядзеньне да мінімуму фармальнасьцяў, зьвязаных з афармленьнем візаў у ФРГ. Многія ўсходнія немцы адпраўляюцца да Бэрлінскай сьцяны. Памежнікі яшчэ ня ведалі пра новыя правілы выезду і спрабавалі адагнаць тых, хто сабраўся. Але неўзабаве яны былі вымушаныя адкрыць праходы.
У ГДР праходзяць парлямэнцкія выбары. Зь вялікім адрывам перамагаюць усходненямецкія хрысьціянскія дэмакраты. Іх лідэр Лотар дэ Мэзьер становіцца кіраўніком ураду ГДР.
Канцлер ФРГ Гэльмут Коль і Лотар дэ Мэзьер падпісваюць дамову аб стварэньні адзінай эканамічнай прасторы.
У Боне пачынаюцца перамовы паводле формулы «2 плюс 4» пры ўдзеле ГДР і ФРГ, СССР, ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі. Найбольшыя спрэчкі выклікае пытаньне аб уваходжаньні будучай адзінай Нямеччыны ў вайсковыя блёкі.
Гэльмут Коль і Міхаіл Гарбачоў дамаўляюцца па ўсіх спрэчных пунктах. СССР пагадзіўся на ўваходжаньне аб’яднанай Нямеччыны ў NATO, быў вызначаны тэрмін вываду савецкіх войскаў з тэрыторыі ГДР, ФРГ бярэ на сябе абавязацельствы ў рамках эканамічнага супрацоўніцтва з СССР.
ГДР далучаецца да зоны дзеяньня Асноўнага закону ФРГ, Нямеччына становіцца адзінай краінай.
Categories: Гісторыя
Пакінуць каментар