У эмігранцкай філятэліі Беларусаў адбылося чарговае выданьне марачнага лістка, прысьвечанага 100-годзьдзю БНР і Рэвалюцыі Годнасьці 2020. Выданьне выканала пошта Украіны. На лістку тры маркі «2020 Менск 2020» з фатаграфіяй мнагатысячнага шэсьця з расьцягнутым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, які нясуць мітынгоўцы, тры маркі з фатаграфіяй сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР у Менску ў 2018 і тры маркі «Неверагодныя» з фатаграфіяй мітынгу ў Менску, калі людзі здымалі абутак, каб стаць на лаўку. На прывесцы фатаграфія жанчыны ў белым перад шарэнгаю ўзброеных АМАПаўцаў і ўрывак з вершу Уладзіміра Някляева.
Гэтае выданьне ня толькі знак павагі да ўдзельнікаў гістарычных падзей, якія ратавалі гонар Беларусаў, іх цягу да Свабоды, Ня толькі ўклад у эмігранцкую філятэлію, але і праява падтрымкі Украінцамі нашага змаганьня і хоць маленькая, але падтрымка Укрпошты і рэкляма яе паслуг.
Арганізатараў выданьня можна папракнуць за тое, што яны не далі рады, як і пры першым выданьні, прысьвечаным Нобэлеўскім ляўрэатам Беларусі, набыць сродкі для хоць мала-мальскі вартага тыражу…

Categories: Uncategorized
Пакінуць каментар