Пётра Мурзёнак: Як надоўга А. Лукашэнка?

Анатацыя. На падставе незалежных апытаньняў, праведзеных падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001, 2010, 2015 і 2020 г.г., падлічаны адносны і абсалютны ўзровень падрымкі А.Лукашэнкі насельніцтвам Беларусі. Адносны сярэдні ўзровень падтрымкі не перавышаў паловы ад усёй колькасьці людзей, якія на іх галасавалі – ён склаў 42.7% і быў істотна меншым у параўнаньні з афіцыйнымі даннымі – 79.8%. Гэта розьніца сьведчыць аб значных фалісіфікацыях на гэтых выбарах – сярэдні паказчык фальсіфікацый склаў 37.1%. Тое ж можна казаць і пра абсалютны ўзровень падтрымкі дыктатара – за яго ў сярэднім прагаласавалі крыху больш 2.6 млн з 6.1 млн людзей, што прымалі ўдзел у галасаваньні. Паводле нашых разьлікаў каля 3.5 млн выбарцаў былі “не” за А.Лукашэнку – гэта большая частка насельніцтва складае магчымы пратэстны патэнцыял, які можа раскрыцца з цягам часу і пры адпаведных зьнешніх умовах.



Categories: Uncategorized

Пакінуць каментар