
Анатацыя. Асноўнай кнігай для хрысьціян зьяўляецца сьвятая Біблія. Апрача разнастайных пытаньняў у ёй шмат пішацца пра чалавечую дылему мець і падтрымліваць блізкія адносіны з Богам Творцам і людзьмі. Аўтар артыкула «Біблійны адказ на чалавечую дылему» паказвае, што ў Бібліі нямала гаворыцца пра чалавечую праблему зла. Паводле Бібліі Бог жадае ўвайсьці ў блізкія стасункі зь людзьмі, іх зьмяніць на лепшых у адносінах з Богам і іншымі людзьмі. Паміж Богам і людзьмі ўзьнімаецца перашкода – менавіта, чалавечыя грахі. Гэта было ўпершыню паказана пры жыцьці першых Богам створаных людзей, Адама і Евы, якія былі зьмешчаныя ў Эдэмскім садзе. Яны парушылі Божы загад і за гэта былі выгнаны з саду на цяжкое і турботнае жыцьцё.
Categories: Uncategorized
Пакінуць каментар