Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй

Усё больш краін укараняюць практыку «ферм старых людзей» — сельскагаспадарчых гаспадарак, дзе пажылыя людзі і нават пацыенты з дэменцыяй уключаюцца ў простую, але карысную працу на зямлі.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

https://googleads.g.doubleclick.net/pagead/ads?client=ca-pub-6091936827739720&output=html&h=280&slotname=9933271315&adk=3787955378&adf=938824767&pi=t.ma~as.9933271315&w=732&abgtt=6&fwrn=4&fwrnh=100&lmt=1748710599&rafmt=1&format=732×280&url=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F367706&fwr=0&fwrattr=true&rpe=1&resp_fmts=3&wgl=1&uach=WyJXaW5kb3dzIiwiMTUuMC4wIiwieDg2IiwiIiwiMTM3LjAuNzE1MS41NSIsbnVsbCwwLG51bGwsIjY0IixbWyJHb29nbGUgQ2hyb21lIiwiMTM3LjAuNzE1MS41NSJdLFsiQ2hyb21pdW0iLCIxMzcuMC43MTUxLjU1Il0sWyJOb3QvQSlCcmFuZCIsIjI0LjAuMC4wIl1dLDBd&dt=1748710599089&bpp=31&bdt=157&idt=31&shv=r20250528&mjsv=m202505290101&ptt=9&saldr=aa&abxe=1&cookie=ID%3D31ab46201cd33e9a%3AT%3D1739456599%3ART%3D1748710333%3AS%3DALNI_MYG_yhp8_Nmw60HfX75-UFcmRGPDw&gpic=UID%3D00000ff1e3ce80df%3AT%3D1739456599%3ART%3D1748710333%3AS%3DALNI_MZw06ufjncRE7xDxh7wAdHh1cECLA&eo_id_str=ID%3D9aa5470dc0fd329d%3AT%3D1739456599%3ART%3D1748710333%3AS%3DAA-AfjbRBYJ3nqEnokAI_pYxhnLx&prev_fmts=0x0%2C0x0&nras=1&correlator=1969000096246&frm=20&pv=1&u_tz=-240&u_his=3&u_h=900&u_w=1600&u_ah=852&u_aw=1600&u_cd=24&u_sd=1.1&dmc=8&adx=217&ady=1095&biw=1441&bih=665&scr_x=0&scr_y=0&eid=95353387%2C95360390%2C31092777%2C95361621%2C95362171&oid=2&pvsid=7751257672817052&tmod=1305751839&uas=0&nvt=1&ref=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F&fc=1920&brdim=0%2C0%2C0%2C0%2C1600%2C0%2C1600%2C852%2C1455%2C665&vis=1&rsz=%7C%7CpEebr%7C&abl=CS&pfx=0&fu=128&bc=31&bz=1.1&td=1&tdf=2&psd=W251bGwsbnVsbCxudWxsLDNd&nt=1&ifi=3&uci=a!3&btvi=1&fsb=1&dtd=36

Нарвежская пенсіянерка Марыяна Рогстад (Marianne Rogstad) працавала парцье ў гатэлі ў Швейцарыі. На працягу пяці дзесяцігоддзяў яна штодня сутыкалася з рознымі мовамі і культурамі. Пасля вяртання ў Нарвегію жанчыне паставілі дыягназ «дэменцыя», і яна хутка апынулася ў сацыяльнай ізаляцыі. Усё змянілася, калі Рогстад далучылася да «фермы клопату» Impulssenter пад Осла — месца, дзе людзям з дэменцыяй прапануюць працаваць на зямлі і мець зносіны з іншымі.

Як піша ВВС, у 2015 годзе Нарвегія стала адной з першых краін, што распрацавалі нацыянальны план дагляду за людзьмі з дэменцыяй. У яго межах з’явіліся дзённыя цэнтры знаходжання Inn på tunet («на падворку»), або так званыя «фермы клопату» (care farm).

Сёння ўсё больш краін прызнаюць карысць працы ў садзе для здароўя, укараняючы так званыя «зялёныя рэцэпты» — сацыяльна-арыентаваныя заняткі на прыродзе для прафілактыкі і паляпшэння стану пры розных хваробах.

«Зялёныя рэцэпты» павялічваюць фізічную актыўнасць, умацоўваюць сацыяльныя сувязі і зніжаюць стрэс. Гэта спрыяльна ўплывае на артэрыяльны ціск, узровень цукру ў крыві і падтрымку здаровай вагі, зніжаючы рызыку хвароб, што вядуць да дэменцыі», —

тлумачыць Меліса Лем (Melissa Lem), сямейны доктар з Ванкувера і даследчыца з Універсітэта Брытанскай Калумбіі. «Усе ведаюць, што фізічная актыўнасць паляпшае псіхічнае і фізічнае здароўе, але праца ў садзе значна ўзмацняе гэтыя эфекты», — дадае яна.

Навуковыя сведчанні пра карысць працы ў садзе

Сувязь паміж працай у садзе і паляпшэннем кагнітыўных здольнасцяў на працягу жыцця паказалі вынікі даследавання вучоных Эдынбургскага ўніверсітэта. У даследаванні параўноўвалі вынікі тэстаў на інтэлект, якія ўдзельнікі здавалі ў 11 гадоў і паўторна — у 79 гадоў. Тыя, хто рэгулярна займаўся працай у садзе, паказалі значна лепшыя вынікі, чым тыя, хто гэтым не цікавіўся.

«Праца ў садзе патрабуе складаных кагнітыўных працэсаў — памяці, планавання, увагі», — кажа кіраўнік даследавання Джэйні Корлі. Яна тлумачыць гэта эфектам «выкарыстоўвай або страціш» — рэгулярная актыўнасць, якая стымулюе мозг, дапамагае падтрымліваць яго функцыі ва ўзросце.

Іншыя даследаванні пацвярджаюць гэтыя высновы. Напрыклад, даследаванне 2002 года, праведзенае ў ЗША сярод больш як 800 манашак, паказала, што тыя, хто часта ўдзельнічаў у стымулюючых мозг занятках, мелі значна ніжэйшую рызыку развіцця хваробы Альцгеймера.

Японскія вучоныя выявілі, што ўдзел у сацыяльна карысных справах абараняе памяць. А іншыя даследаванні пацвярджаюць, што сумесныя інтэлектуальныя заняткі паляпшаюць не толькі кагнітыўныя функцыі, але і настрой, камунікацыю і сацыяльнае ўзаемадзеянне.

Праца ў садзе, сцвярджаюць вучоныя, асабліва карысная для мозгу. У людзей, якія ёй занятыя, павышаецца ўзровень асаблівых бялкоў, якія дапамагаюць росту і падтрымцы нервовых клетак. Адзін з іх — BDNF — спрыяе развіццю нейронаў, другі — VEGF — паляпшае працу мозгу і памяць.

Даследаванне 2006 года ў Аўстраліі паказала, што штодзённая работа ў садзе зніжае рызыку дэменцыі на 36%, паляпшае ўвагу, памяншае стрэс, зніжае імавернасць падзення і патрэбу ў лекавых прэпаратах.

Сіла прыроды і руху

Знаходжанне на прыродзе само сабою супакойвае. Яшчэ ў 1980-х прафесар Роджэр Улрых (Roger Ulrich), адзін з вядучых экспертаў у галіне медыцынскай архітэктуры, паказаў, што нават від з акна на дрэвы памяншае боль і раздражнёнасць.

Улрых выказаў думку, што такая рэакцыя на прыроду сфарміравалася праз эвалюцыю. У даўнія часы тым, хто хутчэй супакойваўся пасля стрэсу, было лягчэй выжыць. Таму здольнасць аднавіцца ў натуральным асяроддзі стала карыснай для выжывання і перадавалася з пакалення ў пакаленне. Менавіта таму сёння нават кароткае знаходжанне на прыродзе можа палепшыць самаадчуванне.

Паводле даследаванняў, праведзеных у ЗША, людзі, што працавалі ў садзе больш за гадзіну на тыдзень, мелі на 66% меншую рызыку інфаркту, а таксама лепшую шчыльнасць касцей. Такая праца паляпшае рухомасць, вынослівасць, дробную маторыку і мышачную масу.

Праца ў садзе і дэменцыя

Для людзей з дэменцыяй праца ў садзе мае асаблівую каштоўнасць: яна паляпшае настрой, паводзіны, зносіны і функцыянальнасць. «Фермы клопату» для такіх людзей становяцца ўсё больш распаўсюджанымі па ўсёй Еўропе.

Хенрыета Брынгсёрд (Henreitte Bringsjord), адна з кіраўнікоў фермы Impulssenter, перакананая, што праца на падворку дапамагае людзям з дэменцыяй захаваць пачуццё самастойнасці і значнасці.

«Людзі атрымліваюць задавальненне ад выніку сваёй працы», — кажа яна. Акрамя таго, калектыўны характар работ дазваляе людзям, якія маюць цяжкасці з памяццю, лягчэй сачыць за працэсам, бо калі нехта забыў, што трэба рабіць, ён можа паглядзець на іншых — і ўспомніць.

Пры гэтым Брынгсёрд падкрэслівае: нават з улікам усіх даказаных кагнітыўных выгод, самае галоўнае — стварыць для гэтых людзей пазітыўнае, жывое асяроддзе, поўнае зносін і клопату.

«Яны могуць вярнуцца дадому шчаслівымі. Калі сужэнец спытае: «Што ты рабіў сёння?», — яны, можа, і не ўспомняць, але дакладна будуць ведаць, што дзень быў добры», — кажа яна.

Так адчувае сябе і Марыяна Рогстад, якая цяпер тройчы на тыдзень прыходзіць на ферму: саджае гародніну, даглядае кароў і курэй — і знаходзіць у гэтай простай працы сапраўдную радасць. «Тут, на прыродзе, вельмі добра. Намнога лепш, чым сядзець дома», — прызнаецца яна.



Categories: Асьвета, Нацыя

Пакінуць каментар