Выйшла унікальная анталогія беларускай паэзіі

  • 19.07.2025, 15:28
Выйшла унікальная анталогія беларускай паэзіі
Фота: kamunikat.net

Яна выяўляе ўнутраную свабоду.

Міжнародны Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў анталогію класічнай беларускай турэмнай паэзіі «Вершы на волю», укладальнікам якой стаў літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч, паведамляе «Еўрарадыё».

Кніга сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагераў, ссылак, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальных спраў.

Тэксты ахопліваюць больш як 100-гадовы перыяд: ад філаманцкіх 1820-х, калі ў Вільні былі зняволеныя Адам МіцкевічЯн ЧачотТомаш Зан, – аж да гулагаўскай лірыкі асуджаных пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Усяго анталогія змяшчае тэксты 35 аўтараў, напісаныя ва ўмовах пазбаўлення волі. Гэта вершы Кастуся КаліноўскагаЯкуба КоласаАлеся ГарунаУладзіміра ДубоўкіЯзэпа ПушчыГанны Новік і Ларысы ГеніюшМаксіма Танка і іншых.

Вершы ў кнізе паказваюць эмацыйны стан палітычных зняволеных паэтаў, іх мары і чаканні, жыццёвыя прынцыпы. Але перш за ўсё — унутраную свабоду, якой часта не стае пісьменнікам, якія знаходзіліся на волі.

Кнігу можна набыць у інтэрнэт-краме Kamunikat.shop.



Categories: Асьвета

Пакінуць каментар