Святлана Ціханоўская: «Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць».

Святлана Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце.

27 ліпеня 1990 года ў Беларусі прынялі Дэкларацыю аб суверэнітэце. На 35 гадавіну падзеі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

Святлана Ціханоўская на Канферэнцыі Новай Беларусі 3 жніўня 2024 года. Фота: «Наша Ніва»

Ціханоўская адзначыла, што сёння, калі «краінай кіруе прарасійскі рэжым, а незалежнасць губляецца з кожным подпісам пад чарговай дамовай з Крамлём», гэта гістарычная падзея выглядае напамінам:

«Напамінам, што незалежнасць не падае з неба проста так і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць».

«Беларусь, падпарадкаваная знешняй волі — не тое, за што галасаваў Вярхоўны Савет у 1990-м. І не тое, што трэба краіне сёння. Законы ў краіне павінны стварацца ў інтарэсах грамадзянаў, а не інтарэсах аднаго чалавека ці чужой дзяржавы. А будучыню павінна вызначаць воля народа, а не пагадненні за зачыненымі дзвярыма ці кулуарныя дамовы.

Менавіта за такую, вольную Беларусь трэба змагацца далей. Суверэнітэт і яго захаванне — гэта не пара сказаў у архіўных дакументах, а нашая задача. І выкананне гэтай задачы залежыць ад кожнага і кожнай», — сказала Ціханоўская.

Арыгінал “Тэкста зварота”

«27 ліпеня 1990 года — дзень, калі беларусы заявілі: у нас ёсць права на сваю дзяржаву. 35 гадоў прайшло з моманту прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце — дакумента, які адлюстраваў намер нашага народа і яго волю жыць па ўласных правілах.

Сёння, калі краінай кіруе прарасійскі рэжым, а незалежнасць губляецца з кожным подпісам пад чарговай дамовай з Крамлём, гэтая гістарычная падзея выглядае не проста датай, а напамінам. Напамінам, што незалежнасць не падае з неба проста так і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць.

Беларусь, падпарадкаваная знешняй волі — не тое, за што галасаваў Вярхоўны Савет у 1990-м. І не тое, што трэба краіне сёння. Законы ў краіне павінны стварацца ў інтарэсах грамадзянаў, а не інтарэсах аднаго чалавека ці чужой дзяржавы. А будучыню павінна вызначаць воля народа, а не пагадненні за зачыненымі дзвярыма ці кулуарныя дамовы.

Менавіта за такую, вольную Беларусь трэба змагацца далей. Суверэнітэт і яго захаванне — гэта не пара сказаў у архіўных дакументах, а нашая задача. І выкананне гэтай задачы залежыць ад кожнага і кожнай».



Categories: Нацыя Беларусы

Пакінуць каментар