Віншуем!!! Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец

Сёлетнім лаўрэатам прэміі Ежы Гедройця стаў Сяргей Дубавец з кнігай «Занзібар: сталенне маладой душы».

Сяргей Дубавец. Фота: «Наша Ніва»

Рашэннем журы Сяргей Дубавец узнагароджаны за філасофскую рэфлексію над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасці свайго пакалення. Пераможца атрымаў галоўную ўзнагароду пры падтрымцы Фонду міжнароднай салідарнасці.

Сяргей Дубавец вядомы не толькі як пісьменнік, але і як журналіст. Менавіта ён быў з 1991 па 2000 год першым галоўным рэдактарам адроджанай «Нашай Нівы».



Categories: Культура, Літаратура

Пакінуць каментар