Па запасах нафты Беларусь на 41-м месцы ў сьвеце

Беларусь уваходзіць у сусветны рэйтынг краін па запасах нафты, хоць і знаходзіцца ў яго ніжняй частцы. Паводле звестак OPEC, даказаныя запасы нафты ў Беларусі ацэньваюцца на 198 мільёнаў барэляў. Гэта дазваляе нашай краіне заняць 41 месца ў свеце, піша Thinktanks.pro.

Нафта, здабытая ў Жлобінскім раёне. Фота: «Наша Ніва»

Калі параўноўваць Беларусь з найбліжэйшымі суседзямі, то Расія займае 8‑е месца ў свеце з запасамі каля 80 мільярдаў бараляў. Ва Украіне таксама запасы большыя, чым у Беларусі: каля 395 мільёнаў бараляў і 39‑е месца ў сусветным рэйтынгу. У той жа час нашы суседзі з краін Еўрасаюза ў рэйтынг увогуле не трапілі.



Categories: Зьнешнія адносіны, Нацыя Беларусы

Пакінуць каментар