Этнацыд беларусаў: Лукашэнкаўскі рэжым выцясьніў з краіны каля мільёна беларусаў – цяпер імпартуе людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Улады нічога не зрабілі для вяртання беларусаў, якія выехалі. Затое 2025‑ы стане годам рэкорднага росту колькасці замежных работнікаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: proregion24.by

Да канца 2025 года Беларусь падышла з парадаксальнай сітуацыяй: афіцыйна — рэкордна нізкае беспрацоўе, неафіцыйна — востры кадравы голад. У дзяржаўным банку вакансій сёння каля 162 тысяч незакрытых пазіцый. Амаль усе буйныя прадпрыемствы, ад будоўлі да прамысловасці, прызнаюць недахоп людзей.

Працоўных рук бракуе паўсюдна, аднак найбольш востра сітуацыя адчуваецца ў Мінску і Мінскай вобласці — рэгіёнах з самай высокай канцэнтрацыяй прадпрыемстваў і самай моцнай канкурэнцыяй за персанал.

Кадравы разрыў фармаваўся не аднамомантна. Прычыны вядомыя: гэта і дэмаграфічны спад, характэрны для многіх краін Еўропы, але асабліва — палітычныя рэпрэсіі і выкліканы імі масавы ад’езд беларусаў пасля 2020 года (па розных ацэнках — некалькі сотняў тысяч чалавек). 

Да гэтага дадаўся яшчэ такі фактар як палітычна матываваныя звальненні і ціск на працаўнікоў, якія істотна ўзмацніліся пасля 2020 года. Тысячы спецыялістаў — ад настаўнікаў і медыкаў да інжынераў і дзеячаў мастацтва — пакідалі працоўныя месцы з-за трапляння ў «чорныя» і «шэрыя» спісы так званых нядобранадзейных.

Мігранты як новая норма: ад «пагрозы» да «рэсурсу»

Да 2022 года працоўная міграцыя ў Беларусі фактычна стрымлівалася: існавалі дазволы, праверкі, квоты, кантроль МУС. Але ў 2023—2024 гадах правілы рэзка спрасцілі: працадаўцам больш не трэба атрымліваць спецдазволы, пашыраны спіс прафесій для спрошчанага найму, замежныя выпускнікі беларускіх ВНУ атрымалі права працаўладкоўвацца без дадатковых бар’ераў.

У выніку бачым рэзкі рост:

  • 2023 год: каля 13 тысяч замежных работнікаў;
  • 2024: каля 34 тысяч;
  • 2025 год (9 месяцаў): каля 32 тысяч.

Амаль палова ўсіх працоўных мігрантаў — грамадзяне Туркменістана і Узбекістана. Далей ідуць расіяне, кітайцы, украінцы, а таксама меншыя групы з Індыі, Непала, афрыканскіх краін.

Пакістанцы — насуперак гучным заявам — пакуль не ўваходзяць у топ-10 па колькасці.



Categories: Зьнешнія адносіны, Мараль, Этнацыд беларусаў

Пакінуць каментар