Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ

Беларуска Яўгенія падзялілася сваёй раскошнай калекцыяй з 18 беларускіх посцілак.

Яўгенія на фоне аднаго з экзэмпляраў сваёй калекцыі — посцілкі з вёскі Засецце (Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць), створанай у 1950‑я рукамі Валянціны Даргеліч. Фота тут і далей: трэдс @ahocina

Галоўнае месца для палявання на посцілкі для Яўгеніі — гэта «Куфар». Што цікава, часам дзяўчыне шанцавала атрымаць посцілку абсалютна бясплатна. Частка ж экзэмпляраў увогуле знайшлася ў бацькоў — посцілкі перайшлі ім у спадчыну ад старэйшага пакалення.

Посцілкі, выкупленыя Яўгеніяй

Самы дарагі экспанат у калекцыі каштаваў дзяўчыне 150 рублёў. Яркая посцілка са складанымі ўзорамі з Лоеўскага раёна сапраўды заслугоўвае высокай ацэнкі.

Досыць танна — за 40 рублёў — Яўгенія змагла прыдбаць дзве посцілкі — жоўта-карычневую, аўтарства Тамары Шыбайла з-пад Мачуліна (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) і чорную з сінімі ўзорамі, таксама гродзенскага паходжання.

Яўгенія не выключае, што ў будучыні адкрые музей, калі яе калекцыя стане яшчэ большай.



Categories: Культура, Нацыя Беларусы

Пакінуць каментар